Полістырол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Полістырол — сінтэтычны тэрмапластычны палімер лінейнай будовы, прадукт полімерызацыі стыролу.

Polystyrene.svg
Міжнародны знак другаснай перапрацоўкі полістыролу

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Цвёрдае аморфнае бясколернае або жаўтаватае рэчыва. Ступень палімерызацыі 600—2500. Малекулярная маса 50 000—200 000[1]. Шчыльнасць 1060 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Тэмпература шклавання 93 °С. Пры тэмпературы 220 °C полістырол пачынае раскладацца.
Раствараецца ў араматычных і хларыраваных аліфатычных вуглевадародах (у стыроле, ацэтоне, талуоле, хлараформе, тэтрахлорметане і інш.[1]), не раствараецца ў вадзе, набухае ў бензоле, стойкі да ўздзеяння кіслот, шчолачаў (разбураецца ў канцэнтраванай азотнай і ледзяной воцатнай кіслотах[2]). Полістыролу ўласцівы нізкая механічная трываласць і цеплаўстойлівасць (каля 100 °C па Віка). Дыэлектрычныя ўласцівасці полістыролу добрыя і мала залежаць ад тэмпературы і частаты току.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Полістырол у прамысловасці атрымліваюць палімерызацыяй стыролу[2]:

  • тэрмічнай палімерызацыяй у масе па няспыннай схеме;
  • суспензійнай палімерызацыяй па перыядычнай схеме;
  • эмульсійнай палімерызацыяй па перыядычнай схеме.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Tzbecher.jpg

Полістырол выкарыстоўваецца ў якасці таннага матэрыялу ў вытворчасці карпусоў бытавой тэхнікі, тары і упакоўкі, цацак, фурнітуры, пенаполістыролу і інш.
У выпадках, калі патрабуецца большая трываласць вырабаў, выкарыстоўвацца супалімеры стыролу з акрыланітрылам і бутадыенам (АБС-пластыкі), супалімеры стыролу з бутадыенавым каўчуком (ударатрывалы полістырол)[3], супалімер стыролу з малеінавым ангідрыдам[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Рабинович В. А., Хавин З. Я. Краткий химический справочник Л.: Химия, 1977. — С 212. // ХиМиК.ру (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Артыкул на ХиМиК.ру (руск.) 
  3. Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 191. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 191. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]