Дэісус (абраз з Андронава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэісус. XVIII стагоддзе
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і тэмпера
Памеры 112 × 98 см
Музей старажытнабеларускай культуры

Дэісус — абраз сярдзіны XVIII ст., які паходзіць з в. Андронава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На абразе прадстаўлена кампазіцыя «трыморф». У цэнтры, на белай падушцы, на масіўным троне, які падтрымоўваюць два анёлкі, велічна сядзіць Хрыстос у архіерэйскім аблачэнні, аднак з непакрытай галавой. Правай рукой ён бласлаўляе, у левай трымае раскрытае Евангелле з надпісам «Придите, благословенные Отца Моего, наследуйте уготованное вам …» (Мц. 25:34). Паабапал стаяць Дзева Марыя ў цёмна-карычневым хітоне, цёмна-чырвонай сукенцы і сінім мафорыі і Ян Хрысціцель у кароткай да кален мілоці і зялёным гімаціі. Іх правыя рукі прыціснуты да грудзей, левыя апушчаны і скіраваны да Хрыста. Фон абраза дэкараваны разным арнаментам у выглядзе спіральных парасткаў з кветкамі лілеі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]