Перайсці да зместу

Евангелісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Евангеліст)
Чатыры евангелісты (мініяцюра Ахенскага Евангелля, каля 820 года)

Евангелі́сты (грэч. εύαγγελιστής — тыя, хто ўзвяшчаюць добрую вестку) — апосталы, аўтары чатырох кананічных Евангелляў — Матфей, Марк, Лука і Іаан.

Евангеліст Сімвал Евангелле Род дзейнасці
Матфей
Анёл
Евангелле ад Матфея Мытар (зборшчык падаткаў). Прапаведаваў у Эфіопіі, дзе прыняў пакутніцкую смерць каля 60 года (па іншых даных, быў пакараны ў малаазійскім горадзе Іераполіс).
Марк
Леў
Евангелле ад Марка Пляменнік апостала Варнавы, вучань апостала Пятра. Лічыцца заснавальнікам Александрыйскай царквы і яе першым біскупам. Прыняў пакутніцкую смерць у 68 годзе.
Лука
Цяля
Евангелле ад Лукі Урач, паплечнік апостала Паўла. Акрамя Евангелля з’яўляецца аўтарам кнігі Апостальскіх дзеянняў. Прыняў пакутніцкую смерць у грэчаскіх Фівах.
Іаан
Арол
Евангелле ад Іаана Малодшы брат апостала Якава, да паклікання Ісусам быў рыбаком. Акрамя Евангелля, напісаў Кнігу Адкрыцця і тры пасланні, якія ўвайшлі ў Новы Запавет. Адзіны з апосталаў, які сканаў натуральнай смерцю ў старасці.

У старажытнасці гэта назва была больш шырокай; так зваліся ўсе прапаведнікі Евангелля ці хрысціянства. Сярод пратэстантаў такое ўжыванне слова захавалася: так завуцца місіянеры і іншыя асобы, якія прапаведуюць хрысціянства, што заключаецца ў Евангеллях. У старажытнай хрысціянскай царкве была асобная ступень ці пасада евангелістаў адмыслова для пропаведзі Евангелля сярод іўдзеяў і язычнікаў.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).