Іаан (апостал)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іаан Багаслоў)
Jump to navigation Jump to search
Апостал Іаан
El Greco 034.jpg
Апостал Іаан, Эль Грэка
Дата нараджэння

6

Месца нараджэння
Дата смерці

I стагоддзе

Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца:

усімі хрысціянскімі цэрквамі

У ліку:

апосталаў

Дзень памяці:

27 снежня (заходнія цэрквы)
8 мая, 30 чэрвеня, 26 верасня (усходнія цэрквы)

Працы:

Паводле Іаана Святое Дабравесце, 3 пасланні, Кніга Апакаліпсіс

Падзвіжніцтва:

апостальская пропаведзь

Евангеліст Іаан
Сімвалічная выява(руск.) бел. Іаана ў выглядзе Арла на стараабрадчай іконе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці

Іаа́н[1], або Ян[2][3] — паводле Новага Запавету адзін з апосталаў — самых блізкіх і любімых вучняў Ісуса Хрыста, яго давераная асоба, якому даручыў апеку над сваёй маці.

Сын галілейскага рыбака Зевядзея і Саламіі. Біяграфія гэтага апостала складаецца з шэрагу цяжкіх выпрабаванняў, якія яму давялося перанесці за час свайго доўгага жыцця. Ян церпіць розныя праследаванні, зняволенні, ссылкі, спробы атруціць і нават зварыць у катле з кіпячым маслам, з якога ён выйшаў цэлым і здаровым. Драматызацыя біяграфіі магчыма рабілася для таго, каб падкрэсліць яго выключную стойкасць і вернасць вучэнню свайго Настаўніка. Яну прыпісваецца аўтарства аднаго з кананічных Евангелляў, трох саборных лістоў і тэксту «Апакаліпсіса», створанага ім у час зняволення на востраве Патмас у Эгейскім моры.

Зноскі

  1. Анатоль Клышка Новы Запавет — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Васіль Сёмуха Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
  3. Уладзіслаў Чарняўскі Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.132-133. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]