Ежы Лявінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ежы Лявінскі
Дата нараджэння 2 студзеня 1930(1930-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 2022(2022-05-03) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар

Ежы Мар’ян Лявінскі (2 студзеня 1930, Дзятлава3 мая 2022[1]) — каталіцкі царкоўны дзеяч, багаслоў, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Дзятлаве ў 1930 годзе. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча), у тым жа горадзе 29 мая 1955 г. біскуп Ян Лорак  (польск.) удзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

У савецкія часы ездзіў на душпастырскую працу ў Беларусь, Расію і Казахстан. Праз шэсць гадоў душпастырскага служэння быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве.

З 1968 па 1990 працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры. З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў яе выкладчыкам, некаторы час прэфектам.

З’яўляўся Ганаровым капеланам Яго Святасці, Грэміяльным канонікам Сандамірскага капітулу, Ганаровым канонікам Гродзенскага капітулу.

Памёр у Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) у 2022 годзе. Пахаваны на на старых каталіцкіх могілках у Гродне[2].

Зноскі