Ельская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ельская аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Ельская аперацыя
Ельская аперацыя
Дата 27—29 лістапада; 10—11 снежня 1943
Вынік Ельск
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 37-я Ельская партызанская брыгада,
12-ы гвардзейскі стралковы полк,
падраздзяленні 415 стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту
Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі

Ельская аперацыя — баі 37-й Ельскай партызанскай брыгады ва ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай Арміі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27—29 лістапада і 10—11 снежня 1943 года за вызваленне Ельска.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Камандаванне 37-й Ельскай партызанскай брыгады ўстанавіла сувязь з 12-м гвардзейскім стралковым палком 1-га Украінскага фронту ў раёне горада Оўруч, паведаміла звесткі разведкі; быў распрацаваны план сумеснага ўзяцця Ельска, гарнізон якога налічваў каля 600 чалавек.

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Гвардзейскі стралковы полк і артдывізіён, якія былі вылучаны для ўдзелу у аперацыі, партызаны скрыта правялі да вёсак Вішанькі і Камуна. У ноч на 27 лістапада пасля артпадрыхтоўкі партызаны з поўдня, савецкія войскі з захаду і паўднёвага захаду ўварваліся ў Ельск і за некалькі гадзін авалодалі ім. Рэшткі разбітага праціўніка былі адкінуты да чыгуначнай станцыі Ельск, 3 дні гітлераўцы без поспеху контратакавалі. Вечарам 29 лістапада яны пачалі наступленне пры падтрымцы 54 танкаў і самаходных гармат. Партызаны і савецкія войскі вымушаны былі адысці. Праціўнік страціў у баях 540 салдат і афіцэраў. Пры паўторным узяцці Ельска 10—11 снежня 1943 года партызаны брыгады зноў прымалі ўдзел у баях за гарадскі пасёлак. Разам з падраздзяленнямі 415-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту яны знішчылі 3 танкі і больш за 300 салдат і афіцэраў праціўніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Я. К. Габец. Ельская аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 206. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.