Оўруч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Оўруч
укр.: Оўруч
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Owrucz.jpg
Краявід горада, 1-я пал. ХІХ ст.
Краіна
Вобласць
Раён
Гарадскі савет
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
  • 9 км²
Вышыня цэнтра
149 м
Насельніцтва
17 тыс. чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 4148
Паштовы індэкс
11100
Аўтамабільны код
AM / 06
Афіцыйны сайт
Оўруч на карце Украіны ±
Оўруч (Украіна)
Оўруч
Оўруч (Жытомірская вобласць)
Оўруч

Оўруч, Аўруч[1] (укр.: Овруч) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Нарынь. Адміністрацыйны цэнтр Оўруцкага раёна. Плошча 88,8 км². Насельніцтва 17 тыс. чал. (2005).

Знаходзіцца за 127 км ад Жытоміра. Вузел чыгунак на Карасцень, Калінкавічы, Іванава, Белакаровічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 977 годзе пад назвай Уручы. У часы ўваходжання ў г.зв. Кіеўскую Русь быў магутнай фартыфікацыяй. У XII ст. Оўруч быў рэзідэнцыяй князя Рурыка Расціславіча.

З 1356 года горад ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае. У 1399 годзе Оўруч захапіў крымскі хан Эдыгей. Места зрабілася аб'ектам сталых набегаў крымскіх татараў. Для абароны быў пабудаваны драўляны замак, які разабралі ў 1506 годзе. З часам фартыфікацыю аднавілі і мадэрнізавалі — з'явіўся глыбокі роў, а сам замак абнеслі мураванай сцяной. Фартыфікацыя мела чатыры ўязныя брамы і шэсць шмат'ярусных вежаў. У 1471 годзе Оўруч стаў цэнтрам павету ў Кіеўскім ваяводстве ВКЛ.[2]

З 1569 года Оўруч увайшоў у склад Рэчы Паспалітай. У 1641 годзе кароль Уладзіслаў IV надаў месту Магдэбургскае права. Ад 1649 года Оўруч — соценнае горада Кіеўскага палка.

У 1793 годзе па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай Оўруч апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1870 — 5894 чал.
  • 1881 — 5941 чал.[3]
  • 1 студзеня 1896 — 9845 чал. (4306 мужчын і 5539 жанчын), з іх праваслаўных 5416, рыма-каталікоў 149, раскольнікаў 45, пратэстантаў 10, юдаістаў 4177, іншых веравызнанняў 48; шляхты 372, ганаровых грамадзян і купцоў 50, мяшчан 8327, ваеннага стану 524, сялян 412, іншых станаў 105.[4]
  • 1897 — 7,4 тыс. чал.
  • 1913 — 11 тыс. чал.
  • 1935 — 7,2 тыс. чал.
  • 1959 — 11,5 тыс. чал.
  • 1974 — 14,2 тыс. чал.[5]
  • 1991 — 18,3 тыс. чал.[6]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Васільеўскі сабор у Оўручы, 1950-я
Новы сабор на месцы знішчанага бальшавікамі езуіцкага касцёла

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
  2. Кіеўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 90
  3. Owrucz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 772
  4. Овруч // Оўруч // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  5. Овруч // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. Овруч // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]