Елянева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Елянева
польск.: Jeleniewo
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
641 чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16-404
Аўтамабільны код
BSU
Елянева на карце Польшчы ±
Елянева (Польшча)
Елянева
Елянева (Падляскае ваяводства)
Елянева

Елянева[1] (польск.: Jeleniewo, гістарычная беларуская назва — Еленева[2]) — вёска ў Польшчы, за 14 км на поўнач ад Сувалкаў і за 122 км на поўнач ад Беластока, каля возера Вялікага Шэльманта. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Елянева.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Мястэчка ўтварылася ў 1773—1782 гадах дзякуючы рэформам, праведзеным Антоніем Тызенгаўзам у Гарадзенскай эканоміі. Уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Еленева апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.

На 1800 год у Еленеве было 64 будынкі, на 1827 год — 63.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Елянева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Елянева знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах Елянева ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 433 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 641 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1878)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, іўдзейскія

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 86.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 556.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]