Перайсці да зместу

Лізавета Багемская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Елізавета Багемская)
Лізавета Багемская
Нараджэнне 26 снежня 1618(1618-12-26)[1][2][…]
Смерць 11 лютага 1680(1680-02-11)[4][1] (61 год)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Фрыдрых V Вітэльсбах
Маці Елізавета Сцюарт
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць філасофія[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лізавета Багемская (Elisabeth of the Palatinate, Elisabeth of Bohemia) — старэйшая дачка Фрыдрыха V, караля Багеміі (Чэхіі), і Лізаветы Сцюарт. Кіравала Герфардскім абацтвам як прынцэса-абатыса[6], на працягу сямі гадоў, аж да яго смерці ў 1650 годзе ліставалася з Рэнэ Дэкартам.

Лізавета Багемская

Пасля звяржэння свайго бацькі яна правяла ранняе юнацтва ў Берліне пад наглядам бабулі Юліяны, дачкі Вільгельма Аранскага. У дзевяць ці дзесяць гадоў яна была адпраўлена з братамі і сёстрамі завяршаць атрыманне адукацыі ў Лейдэн, дзе яе вучылі класічным і сучасным мовам, мастацтву і літаратуры. Яна праявіла асаблівую схільнасць да філасофскіх даследаванняў і атрымала мянушку «La Grecque» («грачанка») за вялікія веды ў вобласці класічных моў. Затым яна пераехала ў Гаагу, дзе яе бацькі трымалі ціхі двор з высакародным і адукаваным атачэннем. Былі планы выдаць яе замуж за Уладзіслава IV, караля Польшчы, але яна, быўшы пратэстанткай, адмовілася выйсці замуж за караля-каталіка.

У 1639 годзе яна пачала ліставацца з Ганнай Марыяй ван Схурман, вучонай жанчынай, празванай галандскай Мінервай. Крыху пазней яна таксама перапісвалася з Дэкартам. Іх лісты адзін да аднаго захаваліся. Па яе просьбе Дэкарт стаў яе настаўнікам па філасофіі і маралі, а ў 1644 годзе прысвяціў ёй свае «Пачаткі філасофіі».

Падчас візіту да цёткі Лізавета пазнаёмілася з Іаханесам Какцэюсам, які пасля таксама пачаў з ёй ліставацца і прысвяціў свой выклад Песні песняў. Дзякуючы яму яна перайшла да вывучэння Бібліі.

У 1667 годзе яна стала прынцэсай-абатысай Герфардскага абацтва, дзе дбайна выконвала свае абавязкі, адрознівалася сціпласцю, дабрачыннасцю і асабліва гасціннасцю да вязняў сумлення. Готфрыд Лейбніц наведаў яе абацтва ў 1678 годзе.

Леон Петыт у сваёй кнізе сцвярджае, што яна і Дэкарт былі закаханы[7]. Жэнеўева Родыс-Льюіс згаджаецца з гэтым меркаваннем, хоць выключае наяўнасць сексуальнага жадання[8].

Зноскі

  1. а б Elisabeth van de Palts — 2009.
  2. Lundy D. R. Elisabeth von der Pfalz // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #116142413 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.lwl.org/westfaelische-geschichte/portal/Internet/finde/langDatensatz.php?urlID=1517&url_tabelle=tab_person
  5. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. bei der Wieden, Helge. Elisabeth von der Pfalz, Äbtissin von Herford, 1618-1680: eine Biographie in Einzeldarstellungen (ням.). — Hahnsche Buchhandlung, 2008. — ISBN 3-7752-6045-5.
  7. Leon Petit, Descartes et la Princesse Elisabeth: roman d’amour vecu (Paris, 1969)
  8. A.C.Grayling, Descartes, The Life of René Descartes and Its Place in His Times (London, 2005)