Фрыдрых V Вітэльсбах
Фрыдрых V Вітэльсбах | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Friedrich V. von der Pfalz | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрыдрых IV[d] | ||||||
Пераемнік | Максіміліян I Вітэльсбах | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маціяс Габсбург | ||||||
Пераемнік | Фердынанд II Габсбург | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 жніўня 1596[1][2] |
||||||
Смерць |
29 лістапада 1632[3][4][…] (36 гадоў) |
||||||
Род | Род Вітэльсбахаў | ||||||
Бацька | Фрыдрых IV[d][7] | ||||||
Маці | Луіза Юліяна Аранская-Насау[d][7] | ||||||
Жонка | Елізавета Сцюарт[7] | ||||||
Дзеці | Henry Frederick, Hereditary Prince of the Palatinate[d], Карл I Людвіг[7], Elisabeth of the Palatinate[d], Руперт Пфальцкі[7], Maurice of the Palatinate[d][8], Louise Hollandine of the Palatinate[d], Edward, Count Palatine of Simmern[d], Henriette Marie of the Palatinate[d], Сафія Гановерская[7], Philip Frederick of the Palatinate[d][8], Gustavus Adolphus of the Palatinate[d], Charlotte of the Palatinate[d] і Ludwig von der Pfalz[d][8] | ||||||
Веравызнанне | пратэстанцтва | ||||||
Дзейнасць | арыстакрат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Фрыдрых V (ням.: Friedrich V, 26 жніўня 1596 — 29 лістапада 1632) — курфюрст Пфальцкі 1610—1623, кароль Чэхіі (Фрыдрых I) 1619—1620, сын і спадчыннік Фрыдрыха IV, курфюрста Пфальцкага, і Луізы Юліяны Аранскай, дачцы Вільгельма Аранскага і Шарлоты Манпансье дэ Бурбон.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Фрыдрых V атрымаў у спадчыну курфюрства Пфальц пасля смерці бацькі 19 верасня 1610 года. У 1618 годзе годзе пачалося чэшскае паўстанне супраць імператара Фердынанда II (т. з. Другая Пражская дэфенестрацыя), якое перарасло ў Трыццацігадовую вайну. Паўстанцы прапанавалі 28 верасня 1618 года Фрыдрыху карону Чэхіі, як лідару Евангелічнай уніі, заснаванай яго бацькам для абароны пратэстанцызму ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Фрыдрых прыняў прапанову і быў каранаваны 4 лістапада 1619 года, аднак хутка пацярпеў паражэнне ў бітве на Белай Гары (8 лістапада 1620 года), атрымаўшы мянушку Зімовы кароль. Ён заставаўся намінальна каралём Багеміі да 13 лістапада 1620 года. Пасля гэтага імперскія войскі ўварваліся ў яго асноўныя ўладанні — Пфальц. Імперскім эдыктам у 1623 годзе ён быў пазбаўлены ўладанняў і тытула. Да канца жыцця ён з сям’ёй знаходзіўся ў выгнанні.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка: з 1613 Елізавета Сцюарт, дачка Якава I, караля Англіі, і Ганны Дацкай. Дзеці:
- Фрыдрых Генрых (1614—1629)
- Карл I Людвіг (1617—1680), па ўмовах Вестфальскага міру ў 1648 аднавіў тытул курфюрста.
- Елізавета (1618—1680)
- Руперт фон Шымерн (1619—1682), герцаг Камберленд
- Морыц (1620—1654)
- Луіза Галандзіна (1622—1709)
- Людвіг (1624—1625)
- Эдуард Пфальцкі (1625—1663)
- Генрыэта Марыя (1626—1651)
- Іаган Філіп Фрыдрых (1627—1650)
- Шарлота (1628—1631)
- Сафія (1630—1714); муж з 1658 Эрнст Аўгуст, курфюрст Гановера, маці Георга I, караля Вялікабрытаніі
- Густаў Адольф (1632—1651)
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Frederik V van Bohemen // RKDartists
- ↑ Frederick V, Elector Palatine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Frederick V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Frederik V van Bohemen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118693522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Kindred Britain
- ↑ 8,0 8,1 8,2 Lundy D. R. The Peerage