Елісееўскі магазін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Будынак
Елісееўскі магазін
Дом гандлёвага таварыства «Браты Елісеевы»
Елісееўскі магазін у Санкт-Пецярбургу. Сучасны від (2009).
Елісееўскі магазін у Санкт-Пецярбургу. Сучасны від (2009).
Краіна Расія
Санкт-Пецярбург Неўскі праспект, дом 56, і Малая Садовая вуліца, дом 8
Каардынаты 59°56′03.12″ пн. ш. 30°20′15.72″ у. д. / 59.9342, 30.3377 (G) (O) (Я)
Архітэктурны стыль мадэрн з элементамі эклектыкі
Аўтар праекта Г. В. Бараноўскі
Будаўніцтва 19021903 гады
Статус Sight symbol black.svg помнік архітэктурыГерб Расіі Аб'ект культурнай спадчыны РФ № 7810617000№ 7810617000

Дом гандлёвага таварыства «Браты Елісеевы» (Елісееўскі магазін) — будынак на рагу Неўскага праспекта (дом 56) і Малой Садовай вуліцы (дом 8) у Санкт-Пецярбургу, помнік архітэктуры ранняга мадэрна.

Апісанне будынка[правіць | правіць зыходнік]

Дом быў пабудаваны ў 1902-1903 гадах архітэктарам Гаўрыілам Васільевічам Бараноўскім для крамы каланіяльных тавараў гандлёвага таварыства «Браты Елісеевы». Будынак вылучаецца на фоне класічнай архітэктуры Неўскага праспекта сваімі вітражамі, скульптурамі і раскошай аздаблення. Стыль будынка быў закліканы паказаць багацце таварыства і прыцягнуць увагу патэнцыйных пакупнікоў. Вітраж на Неўскім баку будынка, які пакрывае некалькі паверхаў, стварае ўражанне адной велічэзнай вітрыны. На фасадзе устаноўлены скульптуры А. Г. Адамсан «Прамысловасць», «Гандаль», «Мастацтва» і «Навука».

Усярэдзіне было тры гандлёвыя залы, упрыгожаныя люстэркамі і бронзавымі свяцільнямі. На другім паверсе будынка размяшчаліся банк, камерцыйныя курсы, заснаваныя Елісеевымі, і зала, якая здавалася ў арэнду тэатральных труп. У падвальным памяшканні былі склады, халадзільнікі і адзін з самых лепшых вінных скляпоў Еўропы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кириков Б. М., Кирикова Л. А., Петрова О.В. Невский проспект. Дом за домом — 3-е изд., испр. и доп. — Спб: ООО «МиМ-Дельта», 2009. — С. 228—231. — 382 с. — ISBN 978-5-9524-4205-4.
  • Кириков Б. М. Архитектура петербургского модерна. Общественные здания — СПб.: Коло, 2011. — Т. 2. — 576 с. — ISBN 5-901841-80-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Елісееўскі магазін у Энцыклапедыі Санкт-Пецярбурга