Амандус Генрых Адамсан
Амандус Генрых Адамсан | |
---|---|
эст.: Amandus Heinrich Adamson | |
| |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1855 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1929 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак |
Месца працы | |
Жанр | скульптура |
Вучоба | |
Уплыў | Alexander Friedrich von Bock[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ама́ндус Ге́нрых А́дамсан (эст.: Amandus Heinrich Adamson), у Расіі Ама́нд Іва́навіч (таксама Аман Іва́навіч[1]; 12 лістапада 1855, хутар Уўга-Ратсепа, каля горада Балтыйскі Порт, Расійская імперыя — 26 чэрвеня 1929, Палдыскі) — расійскі і эстонскі скульптар і жывапісец, акадэмік, адзін з заснавальнікаў эстонскага нацыянальнага мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Амандус Адамсан нарадзіўся ў 1855 годзе і быў другім дзіцем у сям’і марака і хутаранкі. У 1860 годзе бацька Амандуса сплыў у Амерыку і не вярнуўся, сям’я лічыла яго загінулым. Быў аддадзены ў Рэвельскую Вышгарадскую школу для дзяцей з бедных сем’яў, дзе праявіў схільнасць да мастацтва, выразаючы фігуры з дрэва.
У 1875 годзе перабраўся ў Санкт-Пецярбург і ў 1876 годзе паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў класе прафесара Аляксандра фон Бока. Пасля заканчэння Акадэміі застаўся ў Санкт-Пецярбургу, выкладаў у школе Таварыства заахвочвання мастацтваў.
З 1877 па 1881 жыў і працаваў у Парыжы, дзе стварыў працы «Каханне, якое вечна перамагае» і «Лірычная музыка».
У 1881 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў у Мастацкім вучылішчы Штыгліца. У гэты перыяд ён удзельнічаў у рэканструкцыі Міхайлаўскага палаца, стварыў твор «Апошні ўздых карабля».
У 1902 годзе ў Рэвелі, у парку Кадрыёрг паставілі яго самую вядомую працу — помнік маракам, якія загінулі на браняносцы «Русалка».
27 верасня (10 кастрычніка па новым стылі) 1905 года ў Севастопалі быў адкрыты помнік «ВЪ ПАМЯТЬ КОРАБЛЕЙ ЗАТОПЛЕННЫХЪ въ 1854 и 1855 г.г. ДЛЯ ЗАГРАЖДЕНIЯ ВХОДА НА РЕЙДЪ», у якім скульптурныя працы былі выкананы Амандусам Адамсанам (суаўтары — архітэктар В. А. Фельдман, ваенны інжынер О. І. Энберг).
У 1907 годзе па рэкамендацыях вядомага жывапісца Архіпа Іванавіча Куінджы, скульптара Аляксандра Міхайлавіча Апякушына і архітэктара Суслава ён атрымаў званне акадэміка.
У 1911 годзе Адамсан удзельнічае ў конкурсе Акадэміі мастацтваў праектаў помніка ў гонар 300-годдзя дому Раманавых. Ён прапанаваў пабудаваць у Кастраме грандыёзнае збудаванне вышынёй 36 м з 26 скульптурамі гістарычных асоб і барэльефамі навокал пастамента, якія б ілюстравалі найважнейшыя падзеі расійскай гісторыі. Камітэт па ўзвядзенні манумента выбраў яго працу, якая заняла другое месца. Закладка помніка адбылася 20 мая 1913 года, падчас святкавання 300-годдзя дому Раманавых у прысутнасці Мікалая II і яго сям’і. Да 1917 года быў пабудаваны пастамент і пастаўлена частка бронзавых фігур. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гатовыя скульптуры былі адпраўлены на пераплаўку, а на пустым пастаменце быў пастаўлены помнік Леніну.
У 1918 годзе пераехаў у мястэчка свайго дзяцінства — горад Палдыскі, дзе жыў і працаваў да сваёй смерці 26 чэрвеня 1929 года. Паводле свайго перадсмяротнага пажадання пахаваны ў горадзе Пярну. У Палдыскі захаваўся дом, у якім Адамсан жыў пасля пераезду ў горад.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- Асноўныя скульптурныя працы
- 1879 — васковая скульптура «Хрышчэнне Хрыста Іаанам Хрысціцелем»
- 1879—1881 — скульптурныя кампазіцыі «Вечная ўрачыстасць кахання», «Лірычная музыка»[заўв 1]
- 1892 — «Рыбак з вострава Муху»
- 1895 — скульптурная кампазіцыя «Світанак і змярканне»
- 1896 — скульптурная кампазіцыя «Калевіпаэг і Рагаты»
- пасля 1896 — барэльефы для фрызаў Рускага музея (залы № 14 і 15), якія адлюстроўваюць у выглядзе алегорыі нараджэнне твораў мастацтва жывапісу, скульптуры і дойлідства (Санкт-Пецярбург)
- 1897 — «У трывожным чаканні»
- 1901 — «Слухаючы голас мора»
- 1902 — Помнік браняносцу «Русалка»[заўв 2] (парк Кадрыёрг, Талін)
- 1903 — манументальна-дэкаратыўнае афармленне Троіцкага моста[заўв 3] (Санкт-Пецярбург)
- 1902—1904 — скульптурнае аздабленне фасада, купалы і шары дома кампаніі «Зінгер» (Санкт-Пецярбург, Неўскі праспект, дом 28)
- 1904 — «Чэмпіён»[заўв 4]
- 1905 — кампазіцыя «У памяць караблям, затопленым у 1854—1855 г. для загароды ўваходу на рэйд» (Севастопаль)
- 1911 — помнік «Запарожцам, якія высадзіліся ў Тамані 25 жніўня 1792 г.» (Тамань), помнік Іагану Кёлеру (Вільяндзі)
- 1919 — скульптурная кампазіцыя «Юнацтва знікае»
- 1922 — скульптура «Калевіпаэг каля варот пекла»[заўв 5]
- 1926 — помнік Фрыдрыху Крэйцвальду (Выру), скульптура «Апошні ўздых карабля»
- 1928 — Хлопцы з Тондзі (знесены ў 1941 годзе[2]
- 1928 — «Жонка мастака Е. Адамсан», «Купальшчыца»
- 1929 — помнік паэтэсе Лідзіі Койдуле[заўв 6] (Пярну)
- 1912—1916 — Помнік у гонар 300-годдзя дому Раманавых, сумесна з архітэктарам С. А. Уласьевым (Кастрама, не скончаны[заўв 7])
- Скульптурнае аздабленне будынка Вучылішчы тэхнічнага малявання (Санкт-Пецярбург, Саляны завулак, дом 9)
- Скульптурнае аздабленне Дома гандлёвага таварыства «Браты Елісеевы» — «Прамысловасць», «Гандаль», «Мастацтва» і «Навука» (Санкт-Пецярбург, Неўскі праспект, дом 56)
- Надмагілле на магіле біскупа Платона (Спаса-Праабражэнскі сабор, Талін).
- Манумент Пятру I (Палтава)
- Скульптуры «Русалка на камені» і «Арзы і разбойнік Алі-Баба» (Місхор), «Лірычная музыка», «Мора шуміць», «Адзіны пацалунак хвалі», «Нараджэнне Венеры»[заўв 8]
Адамсан таксама працаваў як мастак; яго палотны захоўваюцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Эстоніі.
-
«Нараджэнне Венеры»
-
Помнік Лідзіі Койдуле ў Пярну
-
Скульптуры на доме Зінгера, Неўскі праспект
-
«Апошні ўздых карабля»
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Былі адзначаны залатым медалём Парыжскага салона
- ↑ Быў адкрыты 7 верасня 1902 года, для фігуры анёла пазіравала 17-гадовая пакаёўка скульптара Юўлі Роатс.
- ↑ Усе чыгунныя дэталі былі выраблены на Рэвельскім заводзе Ф. Віганда
- ↑ Першая прэмія на сусветнай выстаўцы 1904 года, натуршчыкам для скульптуры паслужыў Георг Лурых
- ↑ Натуршчыкам для фігуры героя паслужыў Георг Лурых
- ↑ Быў адкрыты 9 чэрвеня 1929 года.
- ↑ Гіпсавая мадэль помніка была падорана ўрадам Эстонскай Рэспублікі Лізе нацый, яе далейшы лёс невядомы
- ↑ Скульптура тыражавалася ў бісквіце Імператарскім фарфоравым заводам, асобнікі знаходзяцца ў Мастацкім музеі Рыгі (паступленне ў 1907 ад ІФЗ), Днепрапятроўскам мастацкім музеі (паступленне 1913 года, дар ІФЗ), Траццякоўскай галерэі (са старых паступленняў. Інв. №27370); памер — 94×52×74 см.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дружнева Н. А. Из истории создания в Костроме памятника в ознаменование 300-летия царствования дома Романовых(недаступная спасылка)
- ↑ «Парни из Тонди» — это четверо кадетов училища: Александр Томберг, Аугуст Удрас, Арнольд Аллебрас и Александр Тедер, погибшие во время большевистского путча 1 декабря 1924 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амандус Генрых Адамсан
- http://www.muuseum.harju.ee/adamson.php Архівавана 11 лютага 2008. (эст.)
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1855 годзе
- Нарадзіліся ў Хар’юмаа
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 1929 годзе
- Памерлі ў Эстоніі
- Пахаваныя ў Эстоніі
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Расійскай імперыі
- Скульптары Эстоніі
- Скульптары XX стагоддзя
- Скульптары XIX стагоддзя
- Скульптары паводле алфавіта