Енс Петэр Якабсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Енс Петэр Якабсен
Jens Peter Jacobsen
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 красавіка 1847(1847-04-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1885(1885-04-30)[1][2][…] (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Данія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці з 1870
Кірунак рэалізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Енс Петэр Якабсен (дацк.: Jens Peter Jacobsen; 7 красавіка 1847, Тыстэд — 30 красавіка 1885, там жа) — дацкі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1857). Па адукацыі біёлаг. Адзін з першых папулярызатараў дарвінізму ў Скандынавіі. Аказаў ўплыў на развіццё псіхалагічнай і імпрэсіяністычнай заходнееўрапейскай літаратуры. Аналітычнасць ў малюнку знешняга свету і ўнутранага жыцця чалавека спалучаецца ў яго творах з эмацыйнай насычанасцю, гістарычнай канкрэтнасцю і маляўнічасцю. Гістарычны раман «Фру Марыя Грубэ» (1876) змяшчае яркія эпізоды з жыцця Даніі і Нарвегіі 17 ст. У рамане «Нільс Люнэ» (1880), прысвечаны адмове інтэлігента ад рэлігійнага светапогляду, з псіхалагічнай дакладнасцю паказаў выхаванне непахіснасці душы, якое завяршаецца ўнутранай перамогай героя. Аўтар навел і вершаў.

Зноскі

  1. а б Jens Peter Jacobsen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jens Peter Jacobsen // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lexikon der Goldmann-Taschenbücher / Hrsg.: W. Goldmann — 1963. — Т. 1000. — S. 170.