Енісейскія пісьмовыя помнікі
Енісейскія пісьмовыя помнікі, Архона-Енісейскія надпісы — пісьмовыя помнікі цюркамоўных народаў VII—XI ст.
Адкрыты ў канцы XVII — пач. XVIII ст. ў вярхоўях Енісея і на р. Архон (Манголія). Дэшыфраваны і прачытаны ў канцы XIX ст.
Зроблены т.зв. рунічным пісьмом на скалах, камянях, збудаваннях, асобных рэчах (эпітафіі, гісторыка-біяграфічныя тэксты, памятныя надпісы), захаваліся тэксты на паперы (юрыдычныя дакументы, рэлігійныя тэксты). Вядомы 7 груп помнікаў: ленска-прыбайкальская (плямёны курыкан), енісейская (Кыргызскі каганат), мангольская (Усходне-цюркскі каганат), алтайская (Заходне-цюркскі каганат), усходнетуркестанская (Уйгурскі каганат у Манголіі), сярэднеазіяцкая (Уйгурская дзяржава ва Усходнім Туркестане) і ўсходнееўрапейская (хазары і печанегі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архона-Енісейскія надпісы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).