Еўдакія Ільінічна Уралава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Еўдакія Ільінічна Уралава
Еўдакія Ільінічна Уралава.jpg
сцяг
Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1950 — 1958
Прэм’ер-міністр: Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
сцяг
1-ы Міністр асветы БССР
26 сакавіка 1946 — 1947
Прэм’ер-міністр: Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік: пасада ўтвораная, яна сама, як наркам асветы БССР
Пераемнік: Міхаіл Зімянін
сцяг
9-ы Наркам асветы БССР
1938 — 26 сакавіка 1946
Прэм’ер-міністр: Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік: Уладзімір Півавараў
Пераемнік: пасада скасаваная, яна сама, як міністр асветы БССР
 
Партыя: УКП(б) (1926)
Адукацыя: Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 22 жніўня (4 верасня) 1902 ці 2 тысячагоддзе
Смерць: 17 мая 1985(1985-05-17)
 
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Еўдакі́я Ільі́нічна Ура́лава (22 жніўня 1902, в. Сакалянка Смаленскай губерні17 мая 1985) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, наркам асветы БССР (1938—1941), міністр асветы БССР (1946—1947).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член УКП(б)/КПСС з 1926. У 19211929 гадах — настаўніца, жаночы арганізатар валаснога камітэта УКП(б), інструктар Рослаўльскага павятовага камітэта УКП(б), народны суддзя горада Рослаўль.

У 1931 скончыла Вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве. З 1931 года на працы ў Полацкім гарадскім Судзе, у пракуратуры горада Полацк.

У 1937 па сакавік 1938 года 2-і сакратар Полацкага акруговага камітэта, далей 1-ы сакратар Полацкага раённага камітэта КП(б) Беларусі.

З 1938 года ўзначаліла Народны камісарыят асветы БССР, пасля стала першым міністрам асветы Беларускай ССР (займала пасаду па 1947).

У 19481950 гадах — намесніца старшыні Беларускага рэспубліканскага таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў.

У 1950-1958 гадах — намесніца старшыні СМ БССР.

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1946—1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1947 і 1951—1959 гадах. Член ЦК КПБ у 1938—1949 і 1952—1960 гадах. У 1954 скончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

Памерла ў 1985 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]