Уладзімір Іванавіч Півавараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Іванавіч Півавараў
Уладзімір Іванавіч Півавараў.jpg
сцяг
8-ы Наркам асветы БССР
21 кастрычніка 1937 — 1938
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
Папярэднік: Ананій Дзякаў
Пераемнік: Еўдакія Уралава
 
Партыя: УКП(б)
Адукацыя:
Нараджэнне: 1904
в. Сямінаўка[1] Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці)
Смерць: 28 студзеня 1941(1941-01-28)

Уладзі́мір Іва́навіч Півава́раў (1904, в. Сямінаўка Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) — 28 студзеня 1941, п. Усць-Уса Комі АССР) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, наркам асветы БССР (1937—1938), фізік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 годзе скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам, дырэктарам сямігодкі ў Мазырскім раёне. У 1930 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У 1930—1932 гадах аспірант АН БССР, у 1935 годзе — аспірант АН СССР. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па раздзелу геафізікі.

Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам фізіка-тэхнічнага Інстытута АН БССР. З 21 кастрычніка 1937 года — наркам асветы БССР.

2 ліпеня 1938 года арыштаваны. 28 студзеня 1940 года выключаны з партыі. Рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 29 мая 1940 года асуджаны на 15 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Памер 28 жніўня 1941 года ў пасёлку Усць-Уса Комі АССР. Месца пахавання невядома.

Рэабілітаваны 25 снежня 1954 года.

Быў жанаты, гадаваў трох дзяцей.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]