Перайсці да зместу

Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка
Сцяг Кандыдат у члены
Прэзідыума ЦК КПСС
5 сакавіка 1953 — 14 лютага 1956
Сцяг5-ы Першы сакратар ЦК КП Казахстана
6 лютага 1954 — 7 мая 1955
Папярэднік Жумабай Шаяхметаў
Пераемнік Леанід Ільіч Брэжнеў
Сцяг1-ы Міністр культуры СССР
15 сакавіка 1953 — 9 сакавіка 1954
Кіраўнік урада Георгій Максімілянавіч Малянкоў
Папярэднік Мікалай Мікалаевіч Бяспалаў як старшыня Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў СССР
Пераемнік Георгій Фёдаравіч Аляксандраў
Сцяг Член Прэзідыума ЦК КПСС
16 кастрычніка 1952 — 5 сакавіка 1953
Сцяг Сакратар ЦК КПСС
1 ліпеня 1948 — 5 сакавіка 1953
Сцяг6-ы Старшыня Савета Народных Камісараў (Савета Міністраў) Беларускай ССР
7 лютага 1944 — 17 сакавіка 1948
Папярэднік Іван Сямёнавіч Былінскі
Пераемнік Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў
Сцяг10-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
18 чэрвеня 1938 — 7 сакавіка 1947
Папярэднік Аляксей Аляксеевіч Волкаў
Пераемнік Мікалай Іванавіч Гусараў
Сцяг1-ы Начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху
30 мая 1942 — 13 студзеня 1944

Нараджэнне 9 жніўня 1902(1902-08-09)
Смерць 18 студзеня 1984(1984-01-18)[1] (81 год)
Месца пахавання
Дзеці Valery Ponomarenko[d] і Svetlana Ponomarenko[d]
Партыя КПСС (з 1925 года)
Член у
Адукацыя 1).Краснадарскі рабочы факультэт
2). Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 19391944
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў Партызанскі рух
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў ЦШПР
Бітвы Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Суворава I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Панцеляймо́н Кандра́тавіч Панамарэ́нка (9 жніўня 1902(1902-08-09), Майкопскі аддзел[d], Кубанская вобласць[d]18 студзеня 1984(1984-01-18)[1], Масква) — беларускі і савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант (1943). Старшыня Савету Народных Камісараў (Савету Міністраў) БССР (1944—1948), Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1938—1947), начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху (1942—1944).

Нарадзіўся 9 жніўня 1902 года на хутары Шолкаўскі Беларэчанскай воласці Майкопскага аддзела Кубанскай вобласці Расійскай імперыі (цяпер — Беларэчанскі раён Краснадарскага краю Расіі) ў сялянскай сям’і.

У 1918 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны 1917—1922. З 1919 працаваў на нафтапромыслах, пасля на чыгуначным транспарце. З 1922 на камсамольскай працы. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1932). У 1932—1936 служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 года — інжынер Усесаюзнага электратэхнічнага інстытута. З 1937 года — у апараце ЦК УКП(б).

У 1938—1947 гадах — першы сакратар ЦК КП(б)Б. Даваў згоду на арышт і асуджэнне дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР[2][3].

21 лістапада 1938 года падрыхтаваў справаздачу «О Белорусском языке, литературе и писателях». У ёй П. Панамарэнка дакладаў дзяржсакратару ЦК аб тым, што, азнаёміўшыся з беларускімі пісьменнікамі і іх настроямі, ён зрабіў шэраг высноў, па рэалізацыі якіх хацеў бы параіцца са Сталінам. Панамарэнка для перадачы беларускай мовы скарыстоўваў расійскую транскрыпцыю (накшталт «щирых белорусов»), абражаў культуру і мову, фактычна падпісваў смяротны прысуд літаратурным дзеячам, абвінаваціўшы іх у «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы, ідэйна кіруемых заўсёды дзясяткам прафашысцкіх пісьменнікаў (у тым ліку Янкам Купалай і Якубам Коласам[4])…» Панамарэнка ў сваёй справаздачы прапаноўваў:

«…Рашуча ачысціць літаратуру ад твораў з нацыянал-фашысцкай кантрабандай (сёе-тое мы ў гэтым напрамку ўжо зрабілі), падняць літаратурную, адданую моладзь, асвяжыць літаратуру, умацаваць кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў».

Затым пісаў, якія крокі ўжо былі праведзены ў бок саюзу пісьменнікаў, і дадаваў:

«Па двух пытаннях:

  • а) пра прапанаваныя мерапрыемствы ў дачыненні да беларускай мовы — граматыкі і літаратуры;
  • б) пра стаўленне да пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, — я прашу Вас даць мне параду».[5]

Але ўжо літаральна праз месяц Панамарэнка папрасіў узнагародзіць разам з іншымі пісьменнікамі Якуба Коласа: «…У яскравых мастацкіх вобразах паказаў барацьбу беларускага народа супраць белапольскіх акупантаў…»[4]

З пачатку 1939 года ўдзельнічаў у выкрыцці кіраўнікоў НКУС БССР, абвінавачаных у грубых парушэннях рэвалюцыйнай законнасці і злоўжываннях уладай. З 1939 года таксама член Ваеннага савета Беларускай ваеннай акругі, прымаў удзел у кіраўніцтве войскамі, што ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Менавіта Панамарэнка пераканаў Іосіфа Сталіна ў тым, што Палессе з Брэстам i Пінскам мусяць быць менавіта ў складзе БССР[6].

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў членам ваенных саветаў 3-й ударнай арміі, Заходняга, Цэнтральнага і Бранскага франтоў. У 19421944 гг. — начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Непасрэдна пасля вызвалення БССР Сталін прад’явіў прапанову змяніць межы рэспублікі з РСФСР. У жніўні гатовы быў праект перадачы Расійскай Федэратыўнай Рэспубліцы Полацкай вобласці. Дзякуючы настойлівым старанням I сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі, падмацаваным аргументамі аб ахвярнасці насельніцтва Беларусі ў барацьбе з нямецкім акупантам, беларускім камуністам удалося абараніць усходнія межы рэспублікі[7][8].

У 19441948 гг. — Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У 19481953 гг. — сакратар ЦК УКП(б), адначасова ў 19501953 гг. — Міністр нарыхтовак СССР. З 16 кастрычніка 1952 па 6 сакавіка 1953 — член Палітбюро ЦК КПСС. У 1953—1954 гг. — Міністр культуры СССР. У 1954—1955 гг. — першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстана.

З 1955 года — пасол СССР у Польшчы. З 1957 года — пасол СССР у Індыі і Непале, з 1959 года — у Нідэрландах.

Памёр 18 студзеня 1984 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Мемарыяльныя дошкі Панцеляймону Панамарэнку (злева ўверсе), Змітру Жылуновічу і Кірылу Мазураву на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Мінску

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Суворава I ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. а б Panteleimon K. Ponomarenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Расціслаў Платонаў. Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 398.
  3. П.Пономаренко: штрихи к портрету // sb.by 21.12.2002
  4. а б Кастусь Ліпскі. Як ордар памянялі на ордэн(недаступная спасылка) // Газета „Пагоня“, 2008-10
  5. Дар’я Сацукевіч. No comments… Альбо пра тое, як мову прадаюць Архівавана 2 чэрвеня 2009. // Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
  6. Пабачылі свет асабістыя дзённікі Панцеляймона Панамарэнкі(недаступная спасылка) // Народная Воля № 123—124, 21.08.2008
  7. VII. Уніфікацыя палітычнай і гаспадарчай сістэмы БССР (1944—1956) Архівавана 7 лістапада 2007. // Навейшая гісторыя Беларусі. — Беласток: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы «Ніва», 1999
  8. Уладзімір Арлоў. Мажвідас, Кант і Ваня з піларамы Архівавана 7 красавіка 2009. // Наша Ніва, сакавік 2002 г.