Еўдакія з Сапегаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Еўдакія з Сапегаў
Kaciaryna Sapieha. Кацярына Сапега (1845).jpg
Нараджэнне не пазней за 1615
Смерць 1676
Месца пахавання
Бацька Павел Стэфан Сапега
Маці Альжбета Вэселен[d]
Дзейнасць манахіня, фундатар

Еўдакія (Еўдоксія) Сапега (у манастве Кацярына; не пазней за 1615—1676) — дачка літоўскага падканцлера Паўла Стэфана Сапегі і Альжбеты Вэселен[d], якая была дачкой венгерскага двараніна[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дакладнай даты нараджэння пакуль не вызначана, але з улікам таго, што Альжбета памерла у 1615[2], Еўдакія нарадзілася не пазней за гэту дату[1]. З гэтага ж вынікае, што Еўдакія страціла маці неўзабаве пасля нараджэння.

Паходзіць з Коданьскай лініі Сапег. З 1639 года — манахіня Базыльянскага ордзена.

У 1645 годзе фундавала жаночы базыльянскі манастыр у гонар Святога Духа ў Мінску. Еўдакія ахвяравала манастыру 9 тысяч злотых, а таксама яшчэ 10 тысяч злотых на утрыманне пры манастыры бедных асірацелых дзяўчынак[3].

У 1650 годзе стала абатысай (ігуменняй) вышэй згаданага базыльянскага манастыра.

Пасля смерці пахавана ў кляштары.

Лёс парэшткаў[правіць | правіць зыходнік]

Падчас аднаўлення царквы Святога Духа кляштару базыльянаў пры адкрыцці падмуркаў рэстаўратары таварыства «Мінская спадчына» разбурылі цалкам захаваныя ў лёхах царквы пахавальныя крыпты. Сярод спецыялістаў існуе меркаванне, што сярод парэшткаў людзей, на якія наткнуліся рэстаўратары, могуць быць і парэшткі Кацярыны Сапегі. Вернікі Грэка-каталіцкай царквы дамагаюцца, каб парэшткі былі вернутыя на ранейшае месца ў адноўленыя крыпты[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Павел Стефан Сапега в дымке истории Архівавана 5 мая 2021. (руск.) 
  2. Dom Sapieżyński: w 2-ch cz. / oprac. Eustachy Sapieha. – Warszawa : Wydawnictwo Naukowe PWN, 1995. – Cz. 1. – 804 s.
  3. БУДЫНАК МАНАСТЫРА БАЗЫЛЬЯНАК
  4. Рэстаўратары страцілі парэшткі Кацярыны Сапегі?