Павел Стэфан Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Стэфан Сапега
польск.: Paweł Stefan Sapieha
Paweł Stefan Sapieha.PNG
POL COA Lis.svg
Герб «Ліс»
Падканцлер літоўскі
1623 — 1635
Папярэднік: Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Пераемнік: Стэфан Пац
Вялікі канюшы літоўскі
1593 — 1623
Папярэднік: Геранім Юр'евіч Хадкевіч
Пераемнік: Крыштаф Хадкевіч
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 1565(1565)
Смерць: 19 ліпеня 1635(1635-07-19)
Пахаванне:
Род: Сапегі
Бацька: Багдан Паўлавіч Сапега
Маці: Марына Капуста
Жонка:

1) Рэгіна Дыбоўская, удава Дзмітрыя Халецкага
2) Альжбэта Весялены(Wesselenyi)
3) Кацярына Гаслаўская

4) Соф'я Даніловіч
Дзеці: ад другога шлюбу:
Крысціна

Павел Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (15931623), падканцлер літоўскі1623).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Багдана Сапегі, брат Мікалая. Вучыўся ў Віленскай акадэміі.

У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага літоўскага. У 1600 здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў Папа Рымскі Клімент VIII.

Браў удзел у смаленскай кампаніі 16091611. У час аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.

14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера літоўскага.

Быў прыхільнікам зніжэння вартасці талераў і дукатаў у мэтах спынення іх вывазу за мяжу.

Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай смерці, браў удзел у таемных нарадах Сената пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (25 мая 1632), а таксама ў каранаванні Уладзіслава Вазы ў лютым 1633.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]