Перайсці да зместу

Іван Сямёнавіч Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сямёнавіч Сапега
Ліс
Ліс
1-ы ваявода віцебскі
ліпень 1511 — люты 1514
Пераемнік Януш Касцевіч
1-ы ваявода падляшскі
29 жніўня 1513 — 1517
Пераемнік Януш Касцевіч
маршалак гаспадарскі
з 1504
староста браслаўскі[d]
чэрвень 1502 — 1517
Папярэднік Станіслаў Янавіч Забярэзінскі[d]
Пераемнік Павел Сапега
пісар вялікі літоўскі
1506 — 4 снежня 1517
войт берасцейскі[d]
20 ліпеня 1512 — 1515
Папярэднік Павел Чэрны[d]
Пераемнік Абрагам Езафовіч
староста жыжморскі[d]
1500 — 1507
намеснік віцебскі[d]
1508 — ліпень 1511
Папярэднік Юрый Глябовіч

Нараджэнне каля 1450
Смерць не раней за 10 мая 1517 і не пазней за 4 снежня 1517
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Сямён Сапега[1]
Маці Настасся Паўшанка[d][1]
Жонка НН[d][1] і Альжбета з Глябовічаў[d][1][3][…]
Дзеці Павел Сапега[1][4], Даброхна з Сапегаў[d][5], Фёдар Іванавіч Сапега[d][5], Міхаіл Іванавіч Сапега[d][1], Пётр Іванавіч Сапега[d][1], Ганна з Сапегаў[d][5][6] і Кацярына з Сапегаў[d][5]
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва[7], праваслаўе[4] і уніяцтва[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Сямёнавіч Сапега, Івашка Сапежыч (каля 1450не раней за 10 мая 1517 і не пазней за 4 снежня 1517, Дубна[d], Падляшскае ваяводства[1][2]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1488) і маршалак гаспадарскі (з 1504), ваявода віцебскі (1508—1514) і падляшскі (з 1514).

Заснавальнік коданьскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе латыфундыі[8].

Іван Сямёнавіч Сапега (гравюра Ю. Шубелера, 1872; з партрэта XVI ст.)

Прадстаўнік шляхецкага роду Сапегаў герба «Ліс», другі сын Сямёна, пісара гаспадарскага, і Настассі Паўшанкі. Меў брата Багдана, заснавальніка чарэйска-ружанскай лініі роду.

Пісар гаспадарскі Казіміра Ягелончыка з 1488 года. Пасол у Маскву (1497, 1498, 1499), у Рым у 1501 годзе, дзе дамогся ад Папы зацвярджэння мітрапаліта Іосіфа I Балгарыновіча, там далучыўся да Фларэнційскай царкоўнай уніі. 3 1501 годзе канцлер вялікай княгіні Алены Іванаўны. У 1502 годзе пасол да магістра Лівонскага ордэна, у 1503 — у Маскву, заключыў шасцігадовае перамір’е, якое скончыла вайну 1500—1503 гадоў. Маршалак гаспадарскі з 1504 года. Пасля абрання на сталец Жыгімонта Старога ў 1506 годзе тытулаваўся пісарам найвышэйшым. У 1505 годзе зноў пасол у Маскву, аднак працягнуць перамір’я не здолеў. Намеснік віцебскі ў 1508—1514 гадах (з 1511 года ваявода). Пасол у Маскву ў 1508 годзе, заключыў мір, якім скончана вайна 1507—1508 гадоў. У 1512 годзе вёў перамовы з кароннай радай Каралеўства Польскага пра дапамогу ў вайне з Маскоўскай дзяржавы 1512—1522 гадоў.

Удзельнічаў у кампаніі 1514 года пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне 27 жніўня 1514 года і ў Аршанскай бітве 1514 года[9]. З 1514 года ваявода падляшскі.

Заснавальнік коданьскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе латыфундыі. У 1504 годзе збудаваў мястэчка Іказнь і Іказненскі замак, заснаваў мястэчка Кодань з замкам (на левым беразе Буга каля Берасця). Страціў смаленскія маёнткі, захопленыя маскоўцамі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасцейшчыне[8].

Надмагілле Івана Сапегі ў Коданьскай царкве, 1891 г.

Пахаваны ў царкве Святога Духа ў Кодані.

Быў двойчы жанатым. Імя і паходжанне першай жонкі невядомыя, другі раз ажаніўся з Альжбетай Глябовіч. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Павел (пам. 1579), ваявода падляшскі і новагародскі
  • Міхал (пам. каля 1540)
  • Фёдар (пам. каля 1548), дваранін гаспадарскі
  • Даброхна (пам. па 1528), жонка кашталяна люблінскага Яна Тэнчынскага
  • Ганна, жонка старосты чаркаскага і канеўскага Яна Неміровіча
  1. а б в г д е ё ж з і Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. а б в Urzędnicy podlascy XIV―XVIII wieku: spisy / пад рэд. E. Dubas-UrwanowiczKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — С. 152. — 199 с. — ISBN 83-85213-16-3
  3. Tęgowski J. Rodowód kniaziów Świrskich do końca XVI wiekuWrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2011. — С. 103. — 219 с. — ISBN 978-83-229-3180-6
  4. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 588. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  5. а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 86. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  6. Jaszczołt T. Ród Niemiry z Wsielubia. Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku // Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich: 600 lat unii horodelskiej ― od Krewa do Zaręczenia wzajemnego Obojga Narodów / пад рэд. S. GórzyńskiWarszawa: DiG, 2015. — С. 234. — 312 с. — ISBN 978-83-7181-836-3
  7. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 211. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
  8. а б ЭнцВКЛ 2005.
  9. Грыцкевіч А. Сапегі Архівавана 19 снежня 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.