Еўрапейскі політэхнічны ўніверсітэт
| Еўрапейскі політэхнічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| балг.: Европейски политехнически университет | |
| | |
| Арыгінальная назва | балг.: Европейски политехнически университет |
| Міжнародная назва | англ.: European Polytechnical University |
| Заснаваны | 2010 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Пернік, Балгарыя |
| Сайт | epubg.eu/bulgaria/ |
Еўрапейскі політэхнічны ўніверсітэт (балг.: Европейски политехнически университет) — балгарская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пернік.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Ён належыць італьянскай адукацыйнай групе "Pegaso International", якая мае яшчэ 2 універсітэты ў Італіі і 1 на Мальце. Навучальны профіль ВНУ — спецыяльнасці ў галіне інфарматыкі і камп'ютарных навук, камунікацыйных і камп'ютэрных сетак і сістэм, архітэктуры і горадабудаўніцтва, цывільнага будаўніцтва і інавацыйнага прадпрымальніцтва. На ўсіх спецыяльнасцях і ступенях навучанне вядзецца па аднолькавых вучэбных планах на балгарскай і англійскай мовах. Універсітэт забяспечвае навучанне па сумесных праграмах з іншымі еўрапейскімі універсітэтамі. Як шматнацыянальны і шматкультурны адукацыйны цэнтр, універсітэт прытрымліваецца еўрапейскіх каштоўнасцяў і этычных стандартаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх