Еўфімід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўфімід
стар.-грэч.: Εὐθυμίδης
Род дзейнасці вазапісец чырвонафігурнага стылю, старажытнагрэчаскі ганчар, атычны вазапісец
Дата нараджэння VI стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці V стагоддзе да н.э.
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўфімід (стар.-грэч.: Εὐθυμίδης) — старажытнагрэчаскі вазапісец і ганчар канца VI — пачатку V ст. да н. э. з Афін, прадстаўнік групы вазапісцаў-піянераў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Еўфімід лічыцца адным з найбольш буйных вазапісцаў ранняга перыяду чырвонафігурнага стылю. Вядома пра яго суперніцтва з іншым вядомым вазапісцам — Еўфроніем. На адной са сваіх ваз Еўфімід пакінуў нават подпіс: «Еўфімід, сын Паліяса, намаляваў гэта, як гэта ніколі не ўмеў Еўфроній».

Вядомыя творы:

  • Амфара з выявай двух маладых жанчын, якія дамагаюцца юнака, што скраў іх сяброўку. Дзяржаўны антычны збор. Мюнхен
  • Амфара з выявай танцуючага гулякі. Дзяржаўны антычны збор. Мюнхен

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]