Вазапісцы-піянеры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гермес, Дыянісій, Арыядна і Пасейдон, атычная гідрыя, вазапісцы-піянеры, Этрурыя
Кілікс — кратар з выявай атлета пры падрыхтоўцы да спаборніцтваў у палестры. Прыпісваецца вазапісцу Еўфронію. Каля 510-500 да н. э. Антычны збор. Берлін

Вазапісцы-піянеры — абагульняючая назва групы вазапісцаў чырвонафігурнай керамікі, якія працавалі ў квартале Керамік, квартале ганчароў Афін, у пачатку V стагоддзя да нашай эры; ахарактарызаваны Джонам Бордманам як першы свядомы мастацкі рух у заходняй традыцыі.

Да групы вазапісцаў-піянераў ставіліся мастакі Еўфроній, Еўфімід, Смікрас(англ.) бел., Гіпс(ням.) бел., вазапісец Дыкеоса і Фінтый. Першым даследчыкам, які ўсталяваў мастацкую ўзгодненасць гэтых вазапісцаў, быў брытанскі археолаг Джон Бізлі, хоць не існуе ніякіх дакументальных сведчанняў дзейнасці гэтай групы: усё вядомае нам пра вазапісцаў-піянераў заснавана на іх захаваных працах.

Вазапісцы-піянеры не былі наватарамі чырвонафігурнай тэхнікі, але даволі позна прынялі практыку, распрацаваную такімі вазапісцамі білінгвы, як Андокід і Псіякс(руск.) бел.. Прыкладна праз каля 520 да н. э. была створана першая праца Еўфронія. У сваёй працы група вазапісцаў-піянераў часта робіць спасылкі адзін на аднаго, даволі часта ў гулліва-спаборніцкім духу. У прыватнасці, вазапісец Еўфімід на адной са сваіх ваз робіць надпіс, які  перакладаецца са старажытнагрэчаскай — «як ніколі Еўфроній» (Мюнхен 2307). Іх праца адрозніваецца простым малюнкам адзення, смелай апрацоўкай анатоміі, эксперыментальным выкарыстаннем ракурсу і тэматычнай цяжкасцю да малюнку сцэн сімпосіяў(руск.) бел..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]