Даволі буйных памераў птушка, прыкладна з крумкача. У гэтых папугаяў вельмі доўгія і вострыя крылы, ногі вельмі моцныя, хвост шырокі і доўгі. Дзюба вялікая і моцна скрыўленая. Апярэнне мяккае, на патыліцы маецца хахалок з доўгіх пёраў.
У хатнім утрыманні сустракаюцца рэдка. Здольнасць да навучання «гутарковай мовы» развіваецца слаба. Ўтрымліваюць іх аматары прыроды ў асноўным за прыгожую афарбоўку апярэння.