Жан-Батыст Гімэ
| Жан-Батыст Гімэ | |
|---|---|
| фр.: Jean-Baptiste Guimet | |
| | |
| Дата нараджэння | 20 ліпеня 1795[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 красавіка 1871[1][2] (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Zélie Bidault[d] |
| Дзеці | Эміль Гімэ |
| Род дзейнасці | хімік, бізнесмен |
| Альма-матар | |
| Член у |
|
| Узнагароды | |
Жан-Батыст Гімэ (20 ліпеня 1795, Вуарон — 8 красавіка 1871, Ліён) — французскі хімік, вядомы як распрацоўшчык ультрамарыну.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гімэ вучыўся ў парыжскай Політэхнічнай школе, а з 1818 года працаваў у Дзяржаўным кіраванні пораху і салетры. Каля 1826 года ён распрацаваў працэс вытворчасці ультрамарынавай фарбы ў Тулузе, адмовіўся ад пасады чыноўніка і ў 1834 годзе заснаваў завод у Флер'е-сюр-Сон каля Ліёна. Здабыты ім фарбавальнік з каляровымі ўласцівасцямі дарагога лазурыту быў сумессю дыяксіду крэмнію, гліназёму, серы і карбанату натрыю. У 1824 годзе за гэтую распрацоўку Гімэ быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй Таварыства заахвочвання ў прамысловасці (Société d’encouragement pour l’industria).
Жан-Батыст Гімэ — бацька Эміля Гімэ, заснавальніка Нацыянальнага музея ўсходніх мастацтваў Гімэ ў Парыжы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Winfried Pötsch u. a. Lexikon bedeutender Chemiker, Harri Deutsch 1989