Жан-Батыст-Мішэль Вален-Дэламот

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Жан Батыст Вален-Дэламот)
Jump to navigation Jump to search
Жан-Батыст-Мішэль Вален-Деламот
Валлен-Деламот Жан-Батист-Мишель.jpg
Дата нараджэння: 1729[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 мая 1800(1800-05-07)[4]
Месца смерці:
Грамадзянства: Сцяг Францыі
Працы і дасягненні
Месца працы:
Працаваў у гарадах: Санкт-Пецярбург
Архітэктурны стыль: Класіцызм
Найважнейшыя пабудовы: Новая Галандыя, Акадэмія Мастацтваў, Вялікі Гасціны двор, Паўночны павільён Малога Эрмітажа
Commons-logo.svg Жан-Батыст-Мішэль Вален-Деламот на Вікісховішчы

Жан-Батыст-Мішэль Вален-Дэламот (1729, Ангулем, Францыя — 7 мая 1800, там жа) — французскі архітэктар. Прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў (з 1759 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў свайго дзядзькі архітэктара Ж. Ф. Бландэля і ў 1750—1752 гг. ў Італіі. У 1759—1775 гг. працаваў у Расіі, у асноўным у Пецярбургу. Будынкі Валена — характэрныя ўзоры ранняга рускага класіцызму, у якіх яснасць кампазіцый спалучаецца з барочнай пластычнасцю мас.

Працы: Гасціны двор (1761—1785), каталіцкая царква Кацярыны (1763-83) на Неўскім праспекце, Малы Эрмітаж (1764—1767), з звернутым да Нявы строгім фасадам, узгодненым сваімі прапорцыямі з Зімовым палацам. Вален-Дэламот удзельнічаў у праектаванні будынка Акадэміі мастацтваў (1764—1788, з А. Ф. Какорынавым) і складоў «Новая Галандыя» (1765—1780, з С. І. Чэвакінскім).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Vallin de La Mothe, Jean-Baptiste Michel
  3. Jean-Baptiste Michel Vallin de La Mothe // AGORHA Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Jean-Baptiste Michel Vallin de la Mothe // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.