Ангулем
Горад
![]()
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ангуле́м (фр.: Angoulême) — горад на захадзе Францыі, цэнтр дэпартамента Шаранта і Ангулемскага біскупства, галоўны горад гістарычнай вобласці Ангумуа. Размешчаны за 134 км на поўнач ад Бардо. Размешчаны на спадзістым ўзвышшы паміж рэкамі Шарантай і Ангіен. Насельніцтва 43181 чалавек (1999).
Заснаваны ў перыяд рымскай каланізацыі.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Развіты машынабудаванне, папяровая, паліграфічная, фаянсавая, харчасмакавая, ваенная вытворчасць[1].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктурыя помнікі 12—15 ст.
- Сабор Сен-П’ер (1105—1123), перабудаваны ў XIX стагоддзі пад кіраўніцтвам Поля Абадзі
- Будынак мэрыі, таксама пабудаванае Абадзі, які ўключае ў сябе дзве вежы, якія захаваліся ад сярэднявечнай крэпасці герцагаў Ангулемскіх.
- Музеі.
Зноскі
- ↑ Ангулем // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ангулем // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ангулем