Шматгадовая расліна. Карэнішча паўзучае, галінастае. Сцябло прамое, лісце ўкрыта пякучымі валаскамі. Размнажаецца насеннем (да 1 тыс. з расліны) і вегетатыўна. Расце ў садах, агародах, каля жылля, на выганах, уздоўж агароджаў, на сметніках.
Валодае кроваспыняльным, процізапаленчым, мачагонным дзеяннем. Лісце крапівы з'яўляецца полівітаміннай сыравінай: мае ў сабе карацін, вітаміны C, K, B і інш.; уваходзіць у састаў розных страўнікавых, слабіцельных, полівітамінных збораў[7].
↑Назва Крапіва двухдомная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
↑Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927