Шматгадовая расліна. Карэнішча паўзучае, галінастае. Сцябло прамое, лісце ўкрыта пякучымі валаскамі. Размнажаецца насеннем (да 1 тыс. з расліны) і вегетатыўна. Расце ў садах, агародах, каля жылля, на выганах, уздоўж агароджаў, на сметніках.
Валодае кроваспыняльным, процізапаленчым, мачагонным дзеяннем. Лісце крапівы з'яўляецца полівітаміннай сыравінай: мае ў сабе карацін, вітаміны C, K, B і інш.; уваходзіць у састаў розных страўнікавых, слабіцельных, полівітамінных збораў[7].