Žnivo
Žnivo | |
---|---|
музычны альбом Šuma | |
Дата выпуску | ліпень 2015 |
Жанр | нацыянальная музыка[d] і электронная музыка |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
«Žnivo» — дэбютны студыйны альбом беларускага этна-электроннага гурта «Šuma», які выйшаў у 2015 годзе на расійскім лэйбле «Ketama Records».
Спіс песень
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарства ўсіх тэкстаў: народныя ў адаптацыі Марыны Шукюравай.
№ | Назва | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «Пойду жы в лес» | Alexis Scorpio/Марына Шукюрава | 5:49 |
2. | «Ой еду я дарогаю» | Alexis Scorpio | 4:22 |
3. | «Песенька» | Nick Cherny | 4:28 |
4. | «На моры вутка» | Alexis Scorpio | 5:34 |
5. | «У бары сосна» | Nick Cherny | 4:07 |
6. | «Іскарка» | Nick Cherny | 4:58 |
7. | «Перапёлка» | Alexis Scorpio | 4:20 |
8. | «У чыстым полі» | Alexis Scorpio | 3:18 |
9. | «Ды гула пчолка» | Alexis Scorpio | 3:00 |
10. | «Вецярок вее» | Nick Cherny | 5:38 |
Удзельнікі запісу
[правіць | правіць зыходнік]Запршаныя музыканты
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Апановіч — дыджэрыду (4), вакал (8)
- Albin Brun — саксафон (7)
- дзіцячы хор «Весянчук» (8)
- Юлія Гібкоўская — вакал (10)
- саўндпрадусаванне, запіс, звядзенне, майстэрынг: Alexis Scorpio (1,2,4,7,8,9), Nick Cherny (3,5,6,10).
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.org мяркуе, што «яны запісалі знакавы альбом ня толькі для беларускай фольк-плыні, але і для ўсёй нашай музыкі». Музычны крытык Ягор Цывілька з партала Experty.by заўважыў, што «Руся з паплечнікамі робіць справу, значэнне якой цяжка пераацаніць». Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by адзначыў, што «„Жніво“ — гэта спалучэнне аўтэнтычнага песеннага матэрыялу, максімальнага набліжанага да першакрыніцы, і актуальнай еўрапейскай электронікі». Музычны крытык Зміцер Безкаравайны з партала Experty.by падсумоўвае: «гэта абсалютна фірменны і якасны прадукт новага пакаленьня і вялікі крок у сучаснасць для беларускага фольку».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Shuma "Жніво" (+аўдыё) . Experty.by (12 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2022. Праверана 27 кастрычніка 2023.