Жульет Майніель
| Жульет Майніель | |
|---|---|
| фр.: Juliette Mayniel | |
| | |
| Дата нараджэння | 22 студзеня 1936[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 ліпеня 2023[3] (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Robert Auboyneau[d] і Vittorio Gassman[d] |
| Дзеці | Alessandro Gassmann[d] |
| Прафесія | кінаактрыса |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0562831 |
Раймонд Мары Жульет Майніель (фр.: Raymonde Marie Juliette Meyniel; 22 студзеня 1936, Сент-Іпаліт, рэгіён Аксітанія — 21 ліпеня 2023, Сан-Мігель-дэ-Альендэ, Мексіка) — французская актрыса кіно і тэлебачання. Вядомая ролямі ў фільмах кінематаграфістаў французскай новай хвалі на працягу 1950-х — 1960-х гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка французскіх сялян, вырасла ў аддаленай вёсцы. Загарадны дом яе бацькоў быў штабам саюзнікаў падчас Другой сусветнай вайны.
Дэбютавала ў кіно ва ўзросце дваццаці двух гадоў. У канцы 1950-х гадоў стала адной з вялікіх надзей французскага кіно, дзякуючы галоўнай ролі Фларанс у адным з першых фільмаў французскай новай хвалі — «Кузены», які зняў і спрадзюсаваў Клод Шаброль.
Паміж 1958 і 1982 гадамі знялася ў 35 кінафільмах і на тэлебачанні.
У 1964—1968 гадах была замужам за італьянскім акцёрам Віторыа Гасманам, ад якога нарадзіла сына Алесандра, які таксама стаў акцёрам.
Памерла ў Мексіцы, дзе пражыла дваццаць гадоў.
Зноскі
- ↑ Juliette Mayniel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Juliette Mayniel // (unspecified title)
- ↑ Morta la madre di Alessandro Gassmann, Juliette Mayniel: L’attrice aveva 87 anni. Da circa due decenni si era trasferita in Messico — La Repubblica, 2023.