Жупан (адзенне)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жупан – старажытнае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне ў многіх славянскіх народаў, у тым ліку і ў беларусаў. Быў абавязковым прадметам адзення ў так званым Кунтушовым комплексе[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Жупан з'явіўся прыкладна ў XVI стагоддзі[1]. У ХVІ – ХVІІІ стст. належаў да асноўнай часткі адзення для шляхты, мяшчан. Паступова жупан страціў сваё значэнне як верхняга адзення і насіўся толькі пад кунтушом[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жупан шылі пераважна з белага або шэрага сукна, часамі і з жоўтага, блакітнага, або з больш лёгкіх, вышэйшага гатунку тканін, напрыклад, з аксаміту[1]. Знізу яго падбівалі футрам як верхні кафтан[1]. Крой двухбортны з вузкімі рукавамі[1] і стаячым каўняром, спінка прыталеная, з бакоў устаўляліся кліны. З другой паловы XVII стагоддзя стаячыя каўняры замянілі вузкія планкі або звычайная абшыўка гарлавіны тыпу каймы[1]. Пярэднія гладкія полкі зашпільвалі гузікамі, колькасць якіх часам даходзіла да двух і болей тузінаў[1], маглі і падпярэзвацца поясам.

Паверсе жупана насілі кунтуш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 14.