Перайсці да зместу

Аксаміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксамітны кафтан

Аксаміт[1]  (аг.-усх.-слав.: аксамитъ, оксамитъ ад стар.-грэч.: ἑξάμιτον — з шасці нітак) — тканіна з натуральнага шоўку або хімічнага валакна з густым разрезным ворсам на адным баку. Даўжыня ворса — звычайна 1—2 мм.

Аснова аксаміту, як правіла, баваўняная. Аксаміт выкарыстоўваюць для пашыву адзення, для аздаблення і ў дэкаратыўных мэтах.

  • Плюш — асноўны аксаміт з высокім ворсам (2,2 мм). Ворс фармуюць ніткі асновы.
  • Вельвет — утковы аксаміт, або паўбархат. Ворс утвараюць утковыя ніткі.

Аксаміт — адна з самых старажытных тканін — паходзіць з Індыі, ён быў распаўсюджаны ў Кітаі, з Сярэдневякоўя — у Заходняй Еўропе, у прыватнасці вырабляўся ў Італіі.

На Русі аксаміт вядомы з часоў Кіеўскай Русі, тканіны з гэтага матэрыялу згадваюцца ў «Слове пра паход Ігаравы»:

« ...уцяклі палавецкія прыгожыя дзяўчаты, а з імі золата, і павалокі, і дарагія аксаміты...
»

Аксамітам таксама называлі багата арнаментаваную расліннымі ўзорамі ці разводамі шаўковую, шчыльную, варсаваную двухасноўная тканіну з залотнымі і сярэбранымі ніткамі ва ўтку, падобную да аксаміту часоў Адраджэння[1].

Зноскі

  1. а б Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985., К., 1982, стор. 516
  • Оксамит // Українська мала енциклопедія : 16 кн : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Буенос-Айрес, 1962. — Т. 5, кн. IX : Літери На — Ол. — С. 1199—1200. — 1000 екз.