Жыганск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяло
Жыганск
Эдьигээн
Герб
Герб
Круиз Якутск - Ленские столбы - Тикси - Якутск, 2017 (142).jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Вышыня цэнтра
60 м
Насельніцтва
4,7 тыс. чалавек (1998)
Тэлефонны код
41164
Паштовы індэкс
678330
Жыганск на карце Расіі
Жыганск (Расія)
Жыганск

Жыга́нск — пасёлак у Якуціі, адміністрацыйны цэнтр Жыганскага улуса Якуціі. Насельніцтва 4,7 тыс. жыхароў (1998). Размешчаны на левым беразе ракі Лена па абедзвюх баках ракі Стракалаўкі, якая ўпадае ў Лену, за 610 км ад Якуцка (паветраным шляхам).

Заснаваны ў 1632 годзе рускімі казакамі пад правадырствам Бекетава, у 1783 годзе ператвораны ў павятовы горад Якуцкай вобласці Іркуцкага намесніцтва, у 1805 годзе пакінуты за штатам, з 1917 года — сельскае паселішча.

Асноўны занятак жыхароў: рыбалоўства (асётр, нельма, таймень), аленегадоўля, зверагадоўля (блакітны пясец), паляванне (пясец, собаль, дзікі паўночны алень, лось, мядзведзь, воўк).

Дзве агульнаадукацыйныя школы. Цэнтральная улусная бальніца. Паштовае аддзяленне. Бібліятэка. Дом культуры. Прыстань. Аэрапорт.