Лена
| Лена | |
|---|---|
| руск. Лена | |
| Лена каля Якуцка | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 4400 км |
| Басейн | 2 490 тыс. км² |
| Расход вады | 17 тыс. м³/с (вусце) |
| Вадацёк | |
| Выток | Байкальскі хрыбет |
| • Месцазнаходжанне | 10 км на захад ад Байкала |
| • Вышыня | 1470 м |
| • Каардынаты | 53°56′08″ пн. ш. 108°05′31″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Мора Лапцевых |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 72°24′43″ пн. ш. 126°41′05″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Мора Лапцевых |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 18030900112117500000010, 18030300212117200000003 і 18030700112117400000000 |
|
|
|
| Басейн Лены | |
|
|
|
Ле́на (якуцк.: Өлүөнэ, Öлÿöнä[1]) — рака ва Усходняй Сібіры Расіі[2], упадае ў мора Лапцевых Паўночнага Ледавітага акіяну. Даўжыня — 4400 км. Вадазбор — 2490 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 17 тыс. м³/сек. Увесь басейн Лены — вечная мерзлата.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выток Лены знаходзіцца на вышыні 1470 м каля 10 км на захад ад Байкала. У верхнім цячэнні (да вусця р. Віцім) праразае Лена-Ангарскае плато, цячэ ў вузкай даліне (шырыня 1—10 км) са стромкімі схіламі, шмат парогаў і вадаспадаў. Пасля ўпадзення р. Кірэнга становіцца паўнаводнай суднаходнай ракой. У сярэднім цячэнні (паміж вусцямі Віціма і Алдана) даліна пашыраецца да 20—30 км, у рэчышчы шмат астравоў. Ніжэй прытока Алёкма 600 км цячэ ў вузкай (З—4 км) даліне, складзенай з вапнякоў, абрывы з якіх часам утвараюць мудрагелістыя формы (Ленскія слупы). За 100 км вышэй г. Якуцк шырыня даліны 25—30 км ніжэй выходзіць на Цэнтральнаякуцкую раўніну. У вусці ўтварае дэльту (плошча каля 30 тыс. км²), падзяляецца на пратокі, з якіх найбольшыя Вялікая Трафімаўская і Быкаўская (злучае Лену з бухтай Тыксі).
Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Характэрны высокае веснавое разводдзе, значныя дажджавыя паводкі, нізкая летняя межань. Лена штогод выносіць у мора каля 12 млн т завіслых наносаў. Ледастаў у верхнім цячэнні з канца кастрычніка да сярэдзіны мая, у ніжнім — часам з канца верасня да пачатку чэрвеня; пры крыгаломе — заторы лёду; характэрны наледзі.
Прытокі: Ліндэ, Джэрба (левыя), Кірэнга, Чая, Чуя, Вялікі Патам.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Суднаходства ў разводдзе ад г.п. Калуг, рэгулярнае — ад Усць-Кута.
Рыбалоўства пераважна ў нізоўі ракі. Прамысловыя рыбы: муксун, сібірская рапушка, нельма, омуль, таймень.
Галоўныя парты і прыстані: Будун, Жыганск, Якуцк, Алёкмінск, Ленск, Кірэнск, Асятрова, Пакроўск, Сангар. Асноўныя крыніцы забруджвання — прадпрыемствы золата- і алмазаздабыўной прамысловасцісці, горна-абагачальныя прадпрыемствы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Э. К. Пекарский. Словарь якутского языка. — 2-е. — АН СССР, 1958. — Т. 3. — С. 1941.
- ↑ Большая река Сибири(недаступная спасылка). geosfera.info. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 11 студзеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лена