Жыгучыя
Выгляд
| Жыгучыя | ||||||||||||
| | ||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
|
Cnidaria Hatschek, 1888 | ||||||||||||
| Класы | ||||||||||||
| ||||||||||||
Жыгучыя, кнідарыі (Cnidaria) — тып жывёл з радыяльным размяшчэннем органаў. Традыцыйна разглядаліся як клас кішачнаполасцевых.
Насяляюць моры і акіяны, нешматлікія вядомы ў прэсных вадаёмах. Цела радыяльна-сіметрычнае, двухслойнае: вонкавы слой аддзелены ад унутранага студзяністай праслойкай. Некаторыя маюць шкілетныя элементы з хіціну або карбанату кальцыя. Характэрна наяўнасць жыгучых клетак, здольных выстрэльваць ніць (з шыпікамі, клейкую ці закручаную), што нярэдка суправаджаецца выхадам таксічных рэчываў і служыць для абароны і лоўлі здабычы (галоўным чынам планктонных жывёл).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
