Жырафа Медычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жыраф Медычы)
Франчэска Уберціні. Раздача манны нябеснай. 1540. На карціне намалявана жырафа Медычы

Жырафа Медычы — жырафа, падораная кіраўніку Фларэнцыі Ларэнца Медычы ў 1486 г. егіпецкім султанам Кайт-беем у знак усталявання дружалюбных адносін паміж Фларэнцыяй і Егіптам.

З'яўленне ў Фларэнцыі жырафы выклікала вялікі ажыятаж: гэта была першая жывая жырафа, якая з'явілася ў Італіі з часоў Старажытнага Рыма. Аднак у Фларэнцыі жырафа пражыла нядоўга, і ў наступныя тры стагоддзі жыраф у Еўропе не было.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 46 г да н.э. у гонар перамог Юлія Цэзара ў Егіпце па яго вяртанні ў Рыме быў створаны звярынец, дзе галоўнае месца займала жырафа, якая ўпершыню з'явілася ў Еўропе. Рымляне звалі жывёлу «камелапардам» (лац.: camelopardalis), паколькі ў іх вачах жырафа аб'ядноўвала ў сабе рысы вярблюда і леапарда. Цэзар аддаў жырафу на разарванне львам, верагодна для таго, каб прадэманстраваць сваю ўладу. Ларэнца Медычы была вядомая гэта гісторыя з жырафай і, падобна Цэзару, ён жадаў таксама ўмацаваць сваю ўладу ў Фларэнцыі. Каб атрымаць дадатковыя палітычныя дывідэнды, Ларэнца заявіў, што падорыць жывёлу каралеве Францыі Ганне. Аднак жырафа Медычы неўзабаве памерла, скруціўшы сабе шыю ў выніку няшчаснага выпадку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]