Леў Афрыканскі
Леў Афрыканскі | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | араб. حسن ابن محمد الوزان الفاسي |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, географ, дыпламат, пісьменнік |
Дата нараджэння | каля 1494[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1527 і не пазней за 1555 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
![]() |
Леў Афрыканскі (лац. Joannes Leo Africanus, італ. Giovanni Leone l’Africano), да хрышчэння — ал-Хасан бін Мухамед ал-Вазан (араб. الحسن بن محمد الوزان; каля 1488, Гранада — каля 1554) — арабскі географ і падарожнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Гранадзе, у мусульманскай сям’і, якая пакінула горад і перасяліўся ў Марока неўзабаве пасля ўзяцця горада Кастыліі ў 1492 годзе. Жыў у горадзе Фес, дзе вучыўся ва ўніверсітэце Аль-Карауін. Будучы яшчэ маладым чалавекам, суправаджаў бацьку ў дыпламатычнай паездцы ў Магрыб, каля 1510 пабываў у Цімбукту, у той час часткі заходнеафрыканскай імперыі Сангай і найбуйнейшым эканамічным і культурным цэнтры Афрыкі. У далейшым з дыпламатычнымі і гандлёвымі падарожжамі наведаў большасць абласцей Марока (уключаючы цяжкадаступныя горныя раёны), размешчаныя пасярод Сахары дзяржавы Борну, Нубію, берагі возера Чад і мноства іншых афрыканскіх земляў, якія былі даследаваны еўрапейцамі толькі ў XIX стагоддзі. Таксама, па ўласных сцвярджэннях, бываў у Канстанцінопалі, Тунісе, Егіпце, Персіі, на Аравійскім паўвостраве, дзе здзейсніў хадж у Меку.
- ↑ http://www.leoafricanus.com/pictures/bibliography/Masonen/Masonen.pdf Праверана 9 мая 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118866052 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2020.
- ↑ 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 14 снежня 2020.