Жыта (карагод)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жыта
Кірунак: народны
Вытокі: беларускі масавы абрадавы танец
Роднасныя:
карагод
Гл. таксама:
Народныя гулянні(руск.) бел.

«Жыта» — старажытны карагод. Выконваўся вясной на Юр'я: «хадзілі па ране (ранняе жыта), калі ў ім ужо можа схавацца варона». Збіраліся ўсёй вёскай і адзін за адным ланцужком, праходзілі па палях. Наперадзе ўсіх хлопец нёс хлеб, упрыгожаны галінкамі елкі. На кожным полі хлопец круціўся ў сярэдзіне карагода, а вакол яго — карагод, які суправаджаўся рытуальнымі песнямі:

Дзе карагод ходзіць,
Там жыта родзіць,
А дзе не бывае,
Там улягае.

Зафіксаваны на Беларускім Палессі. У Смаргонскім раёне зафіксаваны варыянт танца «жыта», у якім выканаўцы імітавалі калыханне жыта і яго жніво касілкай[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]