Юр’еў дзень (вясенні)
Юр'еў дзень | |
---|---|
Св. Юрый — заступнік жывёлы і нівы | |
Тып | народна-хрысціянскі |
інакш | Юр'е, Ягор'я, Ягорый, Юрый весняный, Свята жывёлы, Святы Еры |
Значэнне | сапраўдны пачатак вясны |
Адзначаецца | славянамі |
Дата | 23 красавіка (6 мая) |
Традыцыі | выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі |
Юр'я (Юрай, Юр'е, Ягор'я) — традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі).
Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля.
Абрады
[правіць | правіць зыходнік]На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.
Прыказкі
[правіць | правіць зыходнік]На гэта свята існуе шмат прыказак, прыкмет.
- Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юр'я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 220.