Жанна Канстанцінаўна Чыстая
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ж. К. Чыстая)
Жанна Канстанцінаўна Чыстая | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Май Вольфавіч Данцыг і Пётр Серапіёнавіч Крохалеў |
Член у |
Жанна Канстанцінаўна Чыстая (нар. 31 сакавіка 1957, пас. Пеліка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская мастачка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла ў 1977 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў М. Данцыга, П. Крохалева. Удзельніца мастацкіх выставак з 1984 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года.
Жыве ў г. Гродна.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў станковым жывапісе ў жанры карціны. Асноўныя творы: палотны «Прахожы аб Гесе», «Чорны», «Анёл», «Восень з сынам», «Адзінокі анёл»; серыі «Бег назвы», «3 анёламі».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чыстая Жанна Канстанцінаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жанна Канстанцінаўна Чыстая на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»