Пётр Серапіёнавіч Крохалеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Пётр Серапіёнавіч Крохалеў
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1919(1919-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1997(1997-07-15) (77 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр станковы жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Joseph Serebriany[d], Yuri Neprintsev[d] і Віктар Міхайлавіч Арэшнікаў
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Пётр Серапіёнавіч Крохалеў (Крахалёў; 5 кастрычніка 1919, г. Шадрынск, Курганскай вобласці, Расія — 15 ліпеня 1997) — беларускі мастак. Прафесар (1982). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1937—1939 гадах займаўся ў Свярдлоўскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1952 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Вучыўся ў І. Сярэбранага, Ю. Непрынцава, В. Арэшнікава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1953 года[1].

У 1953—1956 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1956—1961 гадах у Беларускім політэхнічным інстытуце, у 1961—1995 гадах Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Прафесар з 1982 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: карціны «Рамонтныя работы ў МТС» «Арганізацыя калгаса», «Былыя паходы», «Сцелюць лён», «Плытагоны», «Праводзілі на фронт», «Першая камуна на Беларусі», «Пералом», «Да новага жыцця», «На заданні», «Нашы прыйшлі»; трыпціх «Аб зямлі, аб калектывізацыі»; партрэты дачкі, брыгадзіра, пастуха, калгасніцы; пейзажы «Блакітная вясна», «Люты», «Вясна. Вяча», «Ракаўскія далі», «Лес у Чэрнеўцы», «Івацэвічы». Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Крохалеў Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крохалеў Пётр Серапіёнавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.