Смалявіцкі раён
Смалявіцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Смалявічы | ||||
Кіраўнік | Андрэй Казіміравіч Ратамскі[d][1][2] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 73,24 %, руская 23,78 % Размаўляюць дома: беларуская 34,58 %, руская 58,11 %[3] |
||||
Насельніцтва (2009) |
42 917 чал.[3] (9-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 30,72 чал./км² (9-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 90,72 %, рускія — 6,58 %, украінцы — 1,05 %, іншыя — 1,65 %[3] |
||||
Плошча |
1 394,14[4] км² (16-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
171 м[5] | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Смаляві́цкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924, скасаваны 25 снежня 1962 г. і зноў утвораны 6 студзеня 1965 г. Падзелены на 9 сельсаветаў.
Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]
Працягласць з поўначы на поўдзень — 43 км, з захада на ўсход — 42 км. Мяжуе з Мінскім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Лагойскім раёнамі Мінскай вобласці.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Значная частка раёна размешчана ў межах Мінскага ўзвышша, на паўднёвым усходзе — Цэнтральнабярэзінская раўніна. Пераважаюць вышыні 170—200 м, максімальная 266 м (каля вёскі Карпілаўка).
Галоўныя рэкі — Гайна з прытокам Усяжа; Пліса, Вуша, Волма (з Глебкаўкай). Азёры Судабле, Вялікае, Малое. Створаны Пятровіцкае, Смалявіцкае, Жодзінскае, Дубраўскае вадасховішчы.
На тэрыторыі Смалявіцкага раёна выяўлены 7 радовішчаў торфу, 4 — пяскова-жвіровага матэрыялу, 3 — будаўнічых пяскоў. Залягае шмат сыравіны для вытворчасці цэглы.
Возера Судобле мае найвялікшую з беларускіх азёр магутнасць адкладаў сапрапелю (доннага глею) — 30 метраў.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,9 °C. Ападкаў 685 мм. Вегетацыйны перыяд — 186 дзён.
Лясы (33 % тэрыторыі раёна) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Біялагічныя заказнікі дзяржаўнага значэння — Пекалінскі і Валмянскі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі раёна знаходзіцца каля 190 населеных пунктаў.
Колькасць насельніцтва:[6]
- 2000 — 46 тыс.
- 2001 — 45,5 тыс.
- 2008 — 43,2 тыс.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Раён падзелены на 9 сельсаветаў.
Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі і агародніцтве. Развіта свінагадоўля і авечкагадоўля. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, а таксама бульба.
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, паліўнай, харчовай прамысловасці. У Жодзіна працуе РУПП «Беларускі аўтамабільны завод».
Дзейнічае Смалявіцкая ГРЭС. Каля вёскі Емяльянава знаходзіцца станцыя спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт».
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Мінск — Масква, аўтадарогі на Чэрвень, Лагойск, Мар’іну Горку, Рудзенск.
На поўдні раёна размясціўся Нацыянальны аэрапорт «Мінск».
Культура, адукацыя, друк[правіць | правіць зыходнік]
Мясцовая прэса прадстаўлена газетай «Край смалявiцкi». Наклад — каля 5 тыс. асобнікаў (2009), гл. Край Смалявіцкі.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва:
- будынак бровару (пачатак XX ст.) у в. Алесіна,
- вадзяны млын (пачатак XX ст.) у в. Высокае,
- Свята-Янаўская царква (1772) у в. Дамашаны,
- Свята-Касма-Даміянаўская царква (1850) у в. Драчкава,
- Свята-Георгіеўская царква (1907) у в. Забалоцце,
- былая ўніяцкая Свята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар у в. Ляды,
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1905) у в. Пліса,
- парк (канец XІX ст. — пачатак XX ст.) у в. Шыпяны.
Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Ігнат Дуброўскі (1906) — беларускі пісьменнік, навуковец у галіне сельскай гаспадаркі (нарадзіўся ў вёсцы Дуброва)
- Канстанцін Ельскі (1837—1896) — батанік, заолаг, географ, геолаг і падарожнік (нарадзіўся ў вёсцы Ляды)
- Антаніна Кошаль — алімпійская чэмпіёнка, (Мюнхен, 1972, спартыўная гімнастыка), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь
- Марына Лобач (1970) — алімпійская чэмпіёнка (Сеул, 1988, мастацкая гімнастыка)
- Таццяна Мархель — народная артыстка Беларусі (нарадзілася ў вёсцы Шпакоўшчына)
- Мікола Нікановіч (1902—1944) — беларускі пісьменнік (нарадзіўся ў вёсцы Кляннік)
- С. Ф. Акуліч (1934, в. Юзафова) — Герой Сацыялістычнай Працы
- А. А. Аляхновіч (1914, в. Дабраводка — 1979) — савецкі лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
- Я. Р. Слонскі (1886, в. Юр’ева — 1943) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза[7]
- В. А. Тумар (1919, в. Пеліка — 1944), удзельнік Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза
- Леанід Аляксандравіч Ісаевіч (нар. 1943) — спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам, парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
Зноскі
- ↑ http://www.smolevichi.minsk-region.by/ru/rukovodstvo/rajonnyj-ispolnitelnyj-komitet/predsedatel.html
- ↑ https://www.mlyn.by/2020/03/u-minskogo-i-smolevichskogo-rajonov-novye-rukovoditeli/
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ без Жодзіна
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 22. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 22, 46—47. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт «Смалявічы»
- Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Смалявіцкі раён на сайце Мінскага аблвыканкама (руск.)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Смалявіцкага раёна на сайце «Дорогами Беларуси»
- Славутасці на партале globus.tut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Гарады Беларусі