З’езд беларускіх арганізацый і партый (1917)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

З'езд беларускіх арганізацый і партый праходзіў з 8 па 10 ліпеня 1917 г. у Мінск[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З'езд пацвердзіў імкненне яго ўдзельнікаў дабівацца аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратыўнай Расійскай рэспублікі.

Цэнтральнай тэмай стала дыскусія паміж Беларускай партыяй народных сацыялістаў (БПНС) і Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ) па пытанню выбараў новага прадстаўнічага органа беларускіх арганізацый. Перамогу атрымала БСГ. Замест Беларускага нацыянальнага камітэту быў утвораны Выканаўчы камітэт Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, у якой пераважалі прадстаўнікі БСГ. Гэта арганізацыя імкнулася аб'яднаць усе дэмакратычныя сілы на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.

Па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў з'езда быў утвораны Беларускі вучыцельскі хаўрус.

Зноскі

  1. Сяменчык, М.Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 76.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богданович, Е.Г. Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.) / Е.Г. Богданович // Гуманітарна-эканамічны веснік. — 1996. — №1. — С. 9—15.
  • Ладысеў, У.Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.) / У.Ф. Ладысеў, П.І. Брыгадзін. — Мінск : БДУ, 1999. — 128 с.
  • Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
  • Сяменчык, М.Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам. па курсу «Гісторыя Беларусі» / М.Я. Сяменчык; Беларус. дзярж. пед. ун-т. — Мінск, 1994. — 112 с.
  • Цвикевич, А. Беларусь: политический очерк (перевод с белорусского) / А. Цвикевич. — Берлин : Издание Чрезвычайной дипломатической миссии БНР, 1919. — 33 с.
  • Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
  • З’езд беларускіх арганізацый і партый, 8-10 ліпеня 1917 г. Газетныя справаздача // на pawet.net