Пётр Іванавіч Брыгадзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Брыгадзін
Дата нараджэння 24 жніўня 1949(1949-08-24) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя Беларусі
Месца працы Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль «За працоўную доблесць»

Пё́тр Іва́навіч Брыга́дзін (24 жніўня 1949, в. Моладава, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003), рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (20002001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).

Выкладчык кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамола, намеснік сакратара парткама БДУ, загадчык аддзелу ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзелу навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 — дырэктар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальвае Савет па абароне доктарскіх дысертацый.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Аўтар больш за 70 прац.

Падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Эсэры в Беларуси (конец XIX в. — февраль 1917 г.). — Мн., 1994;
  • Усевалад Ігнатоўскі: палітычны дзеяч, вучоны. — Мн., 1998 (у сааўт.);
  • На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.). — Мн., 1999 (у сааўт.);
  • Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). — Мн., 2003 (у сааўт.);
  • Военная школа в Беларуси (XIII в. — перв. четв. XIX в.). — Мн., 2004;
  • Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842—1863). — Мн., 2007;
  • Гісторыя Беларусі. Курс лекцый: У 2 т. — Мн., 2000, 2002 (у сааўт.);
  • Беларусазнаўства: Вучэб. дапам. — Мн., 2000 (у сааўт.);
  • История Беларуси в контексте европейской истории: Курс лекций. — Мн., 2007.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Анатоль Шрубенка
Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
21 ліпеня 2000 — 14 лістапада 2001
Пераемнік:
Пётр Кухарчык