Беларускі вучыцельскі хаўрус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́скі вучы́цельскі хаўру́с дзейнічаў у 19171920 гадах.

Утвораны 9 ліпеня 1917 года ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў З’езда беларускіх арганізацый і партый. Сярод заснавальнікаў Я. Лёсік, М. Мароз, П. Бадунова, А. Русак, М. Ганчарык, А. Даніловіч, В. Лявіцкая і інш. Ставіў за мэту гуртаваць настаўнікаў і дзеячаў народнай адукацыі, якія лічылі неабходным беларусізаваць не толькі пачатковыя, але і сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Заклікаў пачаць выкладанне ў школах на беларускай мове з 1917/18 навучальнага года. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі беларускія школы. У 1918 годзе прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У перыяд польскай акупацыі (19191920) хаўрус энергічна процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нацыянальныя правы беларусаў у галіне асветы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]