Заанежжа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Заанежжа
Zaonezhye.jpg
62°21′00″ пн. ш. 35°11′00″ у. д.HGЯO
Акваторыя[[Анежскае возера|Анежскае возера]]
Плошчакаля 12 000[1] км²
Краіна
Заанежжа (Карэлія)
Заанежжа
Заанежжа

Заане́жжа (руск.: Заоне́жье) — гістарычная назва тэрыторыі Заанежскага паўвострава і прылеглых да яго астравоў Кіжскіх шхераў у паўночна-ўсходняй частцы Анежскага возера. Адміністрацыйна тэрыторыя Заанежжа ўваходзіць у склад Мядзвежагорскага раёна Рэспублікі Карэлія.

Геаграфія і геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Заанежскі паўвостраў абмываецца з паўночнага ўсходу водамі Павянецкага заліва, з поўдня — залівамі Малога і Цэнтральнага Анега, з захаду — залівам Вялікае Анега. На тэрыторыі Заанежжа знаходзіцца звыш 500 астравоў Кіжскіх шхераў, найбуйнейшыя з іх — Вялікі Клімянецкі, Вялікі Лелікоўскі, Аленевыя астравы.

Глебы паўвострава сфарміраваны карбанатнымі і шунгітазмяшчальнымі пародамі, якія з'яўляюцца натуральным адсарбентам для азёрнай вады і асноўным кампанентам «заанежскага чарназёму». Павышаная ўрадлівасць глеб Заанежжа, з пачатку асваення тэрыторыі Карэліі, прыцягвала сюды земляробаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кіжскі архітэктурны ансамбль — сімвал Заанежжа.

Перыяд першапачатковага асваення Карэліі, у тым ліку і Заанежжа, адбываўся ў эпоху мезаліту[2](магільнік на востраве Паўднёвы Аленевы).

У XXIII стст. першабытныя сямейна-радавыя групы саамаў змянілі прыбалтыйска-фінскія плямёны — сённяшнія вепсы, карэлы і фіны. З XV стагоддзя тэрыторыя Заанежжа ў складзе Абанежскай пяціны Наўгародскіх земляў Маскоўскага княства, асвойваецца рускімі перасяленцамі.

Да пачатку XX стагоддзя тэрыторыя Заанежжа з'яўлялася самай густанаселенай тэрыторыяй Алонецкай губерні.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка СССР (1968): Заанежжа

Помнікі архітэктуры, гісторыі, гістарычныя паселішчы на тэрыторыі Заанежжа:[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витов М. В. Историко-географические очерки Заонежья XVI—XVII веков. — М., 1962
  • Заонежье: [Сб. науч. ст.] — Петрозаводск: КарНЦ РАН, 1992. — 188 с.: ил.
  • Заонежье: [Сб. науч. ст.] — Петрозаводск: КарНЦ РАН, 1994. — 155 с.: ил.
  • Кижский вестник. — Петрозаводск, 1993. — № 2: Заонежье
  • Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов. Т. 1: А — Й. — Петрозаводск: ИД «ПетроПресс», 2007. — С. 344—400 с.: ил., карт. ISBN 978-5-8430-0123-0 (т. 1)
  • Мулонен И. И. Старое Заонежье: вепсское или карельское? //Кижский вестник № 8. Ред. И. В. Мельников. Музей-заповедник «Кижи». Петрозаводск. 2003. 270 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]