Наўгародская дзяржава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Наўгародская зямля)
Jump to navigation Jump to search
Наўгародская рэспубліка
Новгородская земьля

Yarthewise.png
1136 — 1478


Flag of None.svg
 
Coat of arms of Russia (XV Century).svg
Nowogród.svg


Герб
Novgorod1400.png
Наўгародская рэспубліка ў 1400 годзе
Сталіца Ноўгарад
Найбуйнейшыя гарады Ноўгарад, Ладага, Руса, Вятка,Таржок, Валак на Ламе, Волагда, Бежацк, Пскоў
Мова(ы) Старажытнанаўгародскі дыялект
Рэлігія праваслаўе, політэізм (язычніцтва)
Грашовая адзінка наўгародская грыўна
Насельніцтва Усходнія славяне, Карэлы, Водзь, Іжора, Самочдзь
Форма кіравання Дэмакратычная рэспубліка з элементамі алігархіi

Наўгародская рэспубліка, Наўгародская феадальная арыстакратычная рэспубліка[1] — феадальная дзяржава з арыстакратычна-рэспубліканскай формай кіравання. Існавала на паўночна-заходніх землях Русі ў 11361478. Сталіца («старэйшы горад») — Вялікі Ноўгарад.

У перыяд найбольшай магутнасці Наўгародская зямля складалася з 5 правінцый (пяцін) і «зямель наўгародскіх», на чале якіх стаяў Ноўгарад, як «старэйшы горад». Займаная тэрыторыя ўключала землі вакол Анежскага возера, дасягаючы Белага мора на паўночным усходзе ад Ноўгарада (Абанежская пяціна), землі вакол Ладажскага возера, дасягаючы Фінскага заліва на паўночным захадзе (Водзьская пяціна), землі на паўднёвым захадзе ад Ноўгарада, дасягаючы возера Ільмень на паўднёвым захадзе (Шалонская пяціна); землі на паўднёвым усходзе ад Ноўгарада (Дзярэўская пяціна). Далей на ўсход ад Ноўгарада, на водападзелах паміж р. Мстой і прытокамі Волгі, размяшчалася пятая пяціна. «Землі наўгародскія» мясціліся ў басейнах рэк Паўночная Дзвіна, Пячора, Вятка.

Наўгародская арыстакратычная рэспубліка ўзнікла ў выніку аслаблення ўлады Кіева пасля смерці Уладзіміра Манамаха (1125). Наўгародскае веча перастала прыймаць князёў-намеснікаў з Кіева, а пачало запрашаць князёў самастойна, на сваіх умовах; княжацкая адміністрацыя фарміравалася ў Ноўгарадзе. Трохі пазней склалася і традыцыя запрашэння архіепіскапаў замест прыняцця тых, каго прызначыў кіеўскі мітрапаліт.

У 1348 са складу Наўгародскай дзяржавы выдзеліўся ў самастойную дзяржаву ўзмацнелы Пскоў са сваімі землямі (гл. Пскоўская рэспубліка).

Дзяржава спыніла сваё самастойнае існаванне ў выніку заваявання яе маскоўскім вялікім князем Іванам III у 1478 і наступнага далучэння ўсіх да маскоўскай дзяржавы наўгародскіх зямель. Некаторыя структурныя адзінкі існавалі прыблізна да 3-й чвэрці XVI ст.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя дзяржавы і права Расіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]