Забастоўка брытанскіх шахцёраў 1984—1985

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Забастоўка брытанскіх шахцёраў 1984—1985 гадоў — адна з галоўных падзей у гісторыі рабочага руху ў брытанскай вугальнай прамысловасці. Забастоўка стала вырашальнай падзеяй у брытанскім рабочым руху на гэтым этапе і яе паражэнне значна саслабіла брытанскія прафсаюзы. Яна таксама разглядаецца ў якасці галоўнай палітычнай і ідэалагічнай перамогі Маргарэт Тэтчэр і Кансерватыўнай партыі. Забастоўка стала вельмі вострым актам барацьбы, таму што Нацыянальны саюз гарнякоў (NUM) быў адным з наймацнейшым прафсаюзаў у краіне, і паводле меркавання многіх, у тым ліку кансерватараў, якія знаходзіліся ва ўладзе, менавіта ён вымусіў урад Хіта сысці ў адстаўку падчас забастоўкі 1974 года. Наступныя забастоўкі скончыліся паражэннем гарнякоў і ўрад Тэтчэр змог умацаваць сваю кансерватыўную фінансавую праграму, а NUM як палітычная сіла перастаў існаваць. Забастоўка выклікала глыбокі раскол у брытанскім грамадстве і прывяла да значных наступстваў, асабліва ў Паўночнай Англіі і ва Уэльсе. У выніку падзей, звязаных з забастоўкай, загінулі дзесяць чалавек: шэсць пікетчыкаў, трое падлеткаў, якія шукалі вугаль, а таксама вадзіцель таксі, які даставіў шахцёра, які не ўдзельнічаў у забастоўцы, на працу.

На ход забастоўкі шахцёраў значна паўплывала падтрымка з боку ЛГБТ-руху, што пасля спарадзіла трывалы саюз паміж ЛГБТ і рабочым рухам і стала важным паваротным пунктам у барацьбе за правы актывістаў у Вялікабрытаніі.

На сустрэчы Маргарэт Тэтчэр з Міхаілам Гарбачовым у снежні 1984 года апошні заявіў, што СССР не аказвае фінансавай дапамогі NUM[1].

У кінематографе[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя падзеі былі экранізаваны рэжысёрам Мэцью Уаркусам (англ. Matthew Warchus) у 2014 годзе ў фільме Гонар.

Падзеі фільма Білі Эліят разгортваюцца на фоне стачкі шахцёраў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Lyddon, Dave. The 1984-85 Miners' Strike. TUC History Online. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2012. Праверана 6 сакавіка 2009.
  • "Watching the pits disappear". BBC News. 5 March 2004. Праверана 2009-03-06. Map showing location of pits in 1984 and the closures each year up to 2004.
  • Beatty, Christina; Fothergill, Stephen; Powell, Ryan. Twenty Years On: Has the Economy of the Coalfields Recovered?(недаступная спасылка). Centre for Regional Economic and Social Research, Шэфілдскі Халамскі ўніверсітэт. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2006. Праверана 6 сакавіка 2009.
  • Britain's Nationalised collieries from 1947. Northern Mine Research Society. Праверана 6 сакавіка 2009. Includes lists of mine closure dates.