Lesbians and Gays Support the Miners
Lesbians and Gays Support the Miners (LGSM; бел.: «Лесбіянкі і геі ў падтрымку шахцёраў») — аб'яднанне геяў і лесбіянак, накіраванае на падтрымку брытанскіх шахцёраў, якія баставалі падчас іх забастоўкі ў 1984—1985 гадах. Існавала адзінаццаць груп па Вялікабрытаніі, найбуйнейшай з якіх была лонданская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Урад Тэтчэр секвестраваў сродкі Нацыянальнага саюза гарнякоў (англ.: National Union of Mineworkers, NUM), што азначала для людзей, якія падтрымлівалі іх, бессэнсоўнасць пераліку ім сродкаў. Замест гэтага групы падтрымкі па ўсёй Вялікабрытаніі павінны былі наладжваць непасрэдныя кантакты з рознымі шахцёрскімі супольнасцямі ў Англіі, Шатландыі і Уэльсе. Аб'яднанне «Lesbians and Gays Support the Miners» было створана членам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі і ЛГБТ-актывістам Маркам Эштанам[en] і яго сябрам Майклам (Майкам) Джэксанам пасля таго, як яны збіралі ахвяраванні шахцёрам на лонданскім гей-прайдзе[en] 1984 года[1]. Лонданская група LGSM, якая збірала сродкі ў розных раёнах Лондана, уключаючы кнігарню Gay’s the Word[en] (якая служыла іх штаб-кватэрай і месцам рэгулярных сходаў[1]), наладзіла кантакты з групамі гарнякоў у Вэйл-оф-Ніт[en], Дулейс-Вэлі[en][2] і Суонсі-Вэлі[en]. У лістападзе 1984 ад LGSM адшчапілася асобная група «Лесбіянкі супраць закрыцця шахт».
Група падавала дапамогу шахтам у Паўднёвым Уэльсе, таму што яе члены лічылі, што прэзідэнт NUM Артур Скаргіл[en] несправядліва непрапарцыйна размяркоўваў ахвяраванні на карысць больш баявых калектываў шахт у Кенце і Ёркшыры[3].
Да таго часу, як было сабрана прыкладна 20 000 фунтаў стэрлінгаў для сем'яў, якія баставалі, адбыліся ўзаемныя візіты. Найбуйнейшым мерапрыемствам для збору ахвяраванняў стаў канцэрт «Pits and Perverts» (бел.: «Шахты і вычварэнцы»)[4][5], які быў арганізаваны групай у Electric Ballroom[en] і на якім выступаў гурт Bronski Beat. Назва канцэрту была ўзята з загалоўка таблоіднай газеты The Sun, задуманага як абразлівы[6].
Хаўрусніцтва, якое ўзнікла паміж ЛГБТ і рабочым рухам, стала важным паваротным пунктам у барацьбе за правы ЛГБТ у Вялікабрытаніі[1]. Групы шахцёраў пачалі падтрымліваць, ухваляць і ўдзельнічаць у розных прайдах па ўсёй Вялікабрытаніі[1]; на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі ў Борнмуце ў 1985 годзе ўпершыню была прынята рэзалюцыя аб падтрымцы партыяй правоў ЛГБТ, у значнай ступені дзякуючы галасам Нацыянальнага саюза гарнякоў; групы шахцёраў былі аднымі з самых актыўных прыхільнікаў ЛГБТ-супольнасці ў кампаніі 1988 года супраць артыкула 28[1].
Архіў працы лонданскай групы захаваны ў Музеі гісторыі рабочага класа[en] ў Манчэстэры (Англія). Ён складаецца з пратаколаў штотыднёвых пасяджэнняў, карэспандэнцыі, выразак з прэсы, публікацый, эмаляваных значкоў, фатаграфій і банараў[7].
Альянс лонданскай групы з валійскай шахцёрскай вёскай адлюстраваны ў фільме «Гонар», знятым у 2014 годзе Мэцью Уаркусом[en][3][8][9]. Эштана, главу кампаніі, сыграў Бен Шнетцэр.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Blain, Terence. Pits and Perverts by Micheál Kerrigan , Irish Theatre Magazine (9 October 2013).
- Clarke, Cath. Meet the people who inspired ‘Pride’ , Time Out London (12 September 2014).
- Clews, Colin 1984. Lesbians and Gays Support the Miners. Part One. Gay in the 80s (10 верасня 2012).
- Clews, Colin 1985. Lesbians and Gays Support the Miners. Part Two. Gay in the 80s (13 верасня 2012).
- Clews, Colin 1984. ‘Pits and Perverts’ Benefit Concert. Gay in the 80s (27 мая 2013).
- Clews, Colin 1984. Politics: Lesbians Against Pit Closures. Gay in the 80s (15 верасня 2014).
- Doward, Jamie. The real-life triumphs of the gay communist behind hit movie Pride , The Guardian (21 September 2014).
- Field, Nicola New film Pride tells an extraordinary story of solidarity in struggle. Socialist Worker (19 жніўня 2014).
- Field, Nicola (1995). Over the Rainbow: Money, Class and Homophobia. London: Pluto Press. pp. 163-165. ISBN 978-0-7453-0826-5. https://archive.org/details/overrainbowmoney0000fiel.
- Field, Nicola Veteran activists remember LGBT solidarity with miners. Socialist Worker (26 лістапада 2013).
- Fisher, Emily Lesbians and Gays Support the Miners material at the People’s History Museum. PHMMcr (29 верасня 2014).
- Francis, Hywel (2009). History on our Side: Wales and the 1984-85 Miners' Strike. London: Iconau. ISBN 978-1-905762-45-3.
- Frost, Peter ‘Pits and Perverts:’ The Legacy of Communist Mark Ashton. Morning Star (11 верасня 2014).
- Goodspeed, Ray Here We Go! – Lesbians and Gays Support the Miners 1984-1985. Left Unity (3 кастрычніка 2014).
- Hall–Carpenter Archives (1989). Walking After Midnight: Gay Men's Life Stories. London: Routledge. ISBN 978-0-415-02957-5. https://archive.org/details/walkingaftermidn00hallrich.
- Healy, Patrick. An Unlikely Alliance at the Barricades: ‘Pride’ Recalls Alliance Between Gay Activists and Miners , The New York Times (18 September 2014).
- Jones, Owen. Heroes of 2014: Mike Jackson of Lesbians and Gays Support the Miners , The Guardian (23 December 2014).
- Kellaway, Kate. When miners and gay activists united: the real story of the film Pride , The Guardian (31 August 2014).
- Kelliher, Diarmaid (2014). "Solidarity and Sexuality: Lesbians and Gays Support the Miners 1984–5". History Workshop Journal (Oxford Journals) 77 (1): 240-262. doi:. http://hwj.oxfordjournals.org/content/77/1/240.full.
- Knight, Karina Pride! The power of solidarity. Solidarity (10 верасня 2014).
- Leeworthy, Daryl ‘Don’t worry about him, he’s a Scargill man’: The Miners’ Strike and after. History On The Dole (5 сакавіка 2015).
- Nelson, Jeff. Meet the Real-Life Heroes Who Inspired the Movie Pride , People (10 October 2014).
- Robinson, Lucy (2007). Gay men and the left in post-war Britain: how the personal got political. Manchester: Manchester University Press. ISBN 978-0-7190-7434-9.
- Wilson, Colin. Dear Love of Comrades: The politics of Lesbians and Gays Support the Miners , rs21 (21 September 2014).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- All Out! Dancing in Dulais (1986) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)